Libriemen

m -s, - вайск. паясны́ рэ́мень, папру́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГУРТ

(ням. Gurt літар. пояс, папруга),

у гатычнай архітэктуры арка з абчасаных клінападобных камянёў ці цаглін, якая ўмацоўвае рэбры крыжовага, сеткаватага, зорчатага і інш. формы скляпення; тое, што і нервюра. Гуртам наз. таксама прафіляваную гарыз. цягу, якая расчляняе фасад будынка на ярусы.

т. 5, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gurt, ~u

м. раменная папруга (у вупражы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.

Папруга адпусцілася.

2. Страціць загартоўку.

Сякера адпусцілася.

3. перан. Палагаднець, стаць больш згаворлівым.

Маці пазлуе крыху і адпусціцца.

4. Даравацца (пра грэх, віну і пад.).

Ім віна не адпусціцца — прыпомніцца ўсё.

|| незак. адпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паўпру́га ’пояс’ (бых., Мат. Маг.). Да папруга (гл.). Паў- (замест па‑) у выніку дзеяння народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gurt

m -(e)s, -e

1) по́яс, дзя́га, рэ́мень, папру́га

2) папру́га (у сядла), пас

3) вайск. кулямётная сту́жка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

girth

[gɜ:rӨ]

n.

1) абхо́п, паме́р -у m. (дрэ́ва)

2) папру́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Су́рамяць ’сырыца, сырамятная скура’ (Цых.), су́рам ’тс’ (З нар. сл.), суромец ’тонкі скураны раменьчык’ (Сержп.), су́рметкапапруга, повад з сырамяці’ (Сл. ПЗБ). Гл. сырамяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпо́н, ‑у, м.

Абл. Вяроўка, папруга і пад. для прывязвання жывёлы. Паглядзеў і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка. Гартны. Як каля доўбні вол, Я мушу на прыпоне Хадзіць усё наўкол, Кружыцца аж да скону. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strap1 [stræp] n.

1. папру́га, рэ́мень; по́яс; шле́йка

2. до́ўгая ву́зкая паласа́, пало́ска

3. mil. паго́н

4. infml the strap лупцо́ўка папру́гаю;

be given the strap атрыма́ць лупцо́ўку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)