*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр.поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус.дыял.попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск.poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац.popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канваі́р, ‑а, м.
1. Чалавек, які суправаджае каго‑, што‑н. для аховы або прадухілення ўцёкаў. Расстрэльвалі [заложнікаў] вечарам, на дворыку турмы. Не хапала канваіраў, каб весці некуды за горад.Лынькоў.Шпікі і агенты.. ідуць расцягнутым ланцугом адзін за адным.. Паперадзе Саўка і два яго канваіры.Колас.
2. Баявое судна, якое суправаджае для аховы асобны карабель ці групу караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. закладваць, закладаць — закласці (у 1, 2, 4 і 5 знач.). Закладка сіласу. Закладка кароўніка. Закладка саду.
2. Палоска паперы, істужка і пад., якія закладваюць у кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку. Кніга з закладкай. □ Кудрыцкая пайшла паперадзе. Над пахай кніжка з лісцікам трыпутніку замест закладкі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадзі́ць, каджу, кадзіш, кадзіць; незак.
Раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства. Кадзіць сваім кадзілам дзяк Паперадзе працэсіі.Куляшоў.Вось не забыцца мне ніколі, Як раз угодніку Міколе Служыў малебен поп адзін. Як шчыра ён кадзіў.Крапіва.//перан. Незаслужана, празмерна хваліць каго‑н. Сяджу і думаю: які ж я дзівак быў учора. Часам з некім грымеў, часах некаму ў вочы кадзіў.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падстаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які падстаўляюць пад што‑н. або прыстаўляюць да чаго‑н. Падстаўны столік.
2. Падабраны для якой‑н. мэты замест сапраўднага. Яшчэ і цяпер захаваўся ў літоўскіх сёлах звычай, што, пакуль сапраўдныя маладыя рэгіструюцца, іх месца займаюць падстаўныя, звычайна пажылыя людзі.Броўка.
3.Уст. Прызначаны для замены (пра коней). [Кастусь з Алесем] ехалі адны, далёка паперадзе ўсіх астатніх. Логвін з падстаўнымі быў відаць ледзь не за вярсту.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fore
[fɔr]1.
adj.
пярэ́дні
the fore wall — пярэ́дняя сьцяна́
2.
adv.
1) сьпе́раду, напе́радзе, папе́радзе
2) Naut. сьпе́раду карабля́
3.
n.
1) пярэ́дняя ча́стка, пе́рад -у m.
2) Naut.
а) нос вадапла́ва, карабля́
б) пярэ́дняя ма́чта
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сяке́ра, ‑ы, ж.
1. Прылада, якой сякуць і склюдуюць, у выглядзе насаджанага на тапарышча шырокага прадаўгаватага кліна з лязом з аднаго боку і абухом з другога. У рукі ўзяў сякеру паляшук. Ён размахнуўся раз, другі і трэці... Ад сілы гэтых працавітых рук з гары высокай дуб зваліўся з веццем.Дубоўка.
2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю. Толькі на высокіх курганах яшчэ можна адшукаць астаткі ад таго жыцця, што некалі было тут: гэта крам[я]нёвая сякера, гэта бронзавы кінжал.Самуйлёнак.// Старажытная халодная зброя ў выглядзе такой прылады з доўгай ручкай. Паперадзе ішлі воіны з сякерамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́жні, ‑яя, ‑яе.
Пусты, нічым не запоўнены. Сама сталоўка займала палавіну дома і двума ходамі злучалася з кухняй: праз адны дзверы неслі страву ў сталоўку, а праз другія выносілі парожнюю пасуду.Колас.Аўтобус абганяў калоны самазвалаў з гравіем і цэментам, а насустрач імчаліся парожнія машыны.Грахоўскі.//Разм. Нікім не заняты, свабодны. Якраз тут было не так багата людзей, і .. [Рыгор] пайшоў на адной лаўцы парожняе месца.Гартны.Хата была вялікая і парожняя, хоць бяры спраўляй вечарынку.Пташнікаў.Яны самі — і дзядзька, і цётка, і баба, і Казік, і сястра Казікава Стэфа — абедаюць за сталом, а я адзін, як той воўк. І яны абедаюць паперадзе: — стол потым парожні гуляе.Баранавых.
•••
Пераліваць з пустога ў парожняегл. пераліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́радзе, прысл. і прыназ.
1.прысл. На нейкай адлегласці перад кім‑, чым‑н. Наперадзе быў фронт. □ Наперадзе, праз паўкіламетра, шлях браўся направа.Мележ.Дзед Астап ступіў колькі крокаў да невялічкай хвойкі, якая цямнелася наперадзе.Лынькоў.//Паперадзе іншых, перад кім‑, чым‑н. Перад апошнім домам машына, што ішла наперадзе, спынілася.Паслядовіч.// Сярод першых, першым у якой‑н. справе. Матцы хочацца бачыць сваё дзіця ў людскім авангардзе, наперадзе.Ермаловіч.Камуністы наперадзе ўсюды, заўсёды.Танк.
2.прысл. У будучым. Наперадзе цэлае жыццё. У яго ўсё наперадзе. □ Наперадзе многа дарог І шмат далячынь.Колас.// Аб тым, што яшчэ будзе. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба.Чарнышэвіч.Спяшацца асабліва не было чаго, бо прымчалі хутка і дзень быў яшчэ наперадзе.Кулакоўскі.
3.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназ. «наперадзе» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, на некаторай адлегласці перад якімі хто‑, што‑н. знаходзіцца. Наперадзе палка над галовамі салдат плыў у паветры штандар.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывіта́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прывітаць.
2. Словы, рух, жэст, звернутыя да каго‑н. пры сустрэчы, як знак добразычлівасці, дружалюбнасці. — Дзень добры, рабяты! — Вучні дружна адказалі на прывітанне.Гамолка.Пасля першых прывітанняў абодва знайшлі агульную тэму.Васілевіч.Паперадзе Ігнат Струміла — кіўком галавы абменьваецца прывітаннем.Гартны.//Разм. Зварот да блізкага знаёмага пры сустрэчы. — Прывітанне, Анёлак! — засмяяўся Кастусь, успомніўшы ўчарашняе.Ваданосаў.— А-а, масквічкі! Ну, прывітанне, прывітанне! Рады вас бачыць на беларускай зямлі.Шчарбатаў.
3. Вусны або пісьмовы зварот да каго‑н., у якім выказваецца адабрэнне, добразычлівасць, пахвала. Прывітанне юбіляру. Прывітанне з’езду камсамола. □ Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым І з песнямі калгаснікі прыйшлі.Купала.[Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона.Крапіва.
4. Сяброўскае пажаданне каму‑н. ад каго‑н. [Камандзір] перадаў мне прывітанне ад сяброў і знаёмых.Краўчанка.Ляці, мая песня, як сокал крылаты, Нясі прывітанне заходняму брату.А. Александровіч.
•••
З (камуністычным, сяброўскім і г. д.) прывітаннем — заключная форма ліста да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)