dominant

[ˈdɑ:mɪnənt]

1.

adj.

1) даміну́ючы, найбо́льш уплыво́вы, пану́ючы; гало́ўны, вяду́чы

2) які́ ўзвыша́ецца над акалі́чнаю мясцо́васьцю

2.

n. Mus.

даміна́нта f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bwaltend a існу́ючы, пану́ючы;

nter den ~en mständen пры гэ́тых абста́вінах, у гэ́тых вару́нках

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

буржуазі́я

(фр. bourgeoisie, ад лац. burgus = умацаваны горад)

1) саслоўе гараджан у феадальным грамадстве;

2) пануючы клас капіталістычнага грамадства, які валодае сродкамі вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

даміна́нтны

(лац. dominans, -ntis)

пануючы;

д-ыя віды — тое, што і дамінанты;

д-ыя прыметы — прыметы аднаго з бацькоў, якія пераважаюць у нашчадкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАТРЫ́ЦЫІ (лац. patricii ад pater бацька),

у Старажытным Рыме першапачаткова ўсё карэннае насельніцтва, якое ўваходзіла ў родавую абшчыну і складала рым. народ (Populus Romanus Quiritium); супрацьстаяла плебеям. Пасля вылучэння з роду знатных патрыярхальных сем’яў — родавая арыстакратыя. З канца 6 ст. да н.э.пануючы клас-саслоўе Рым. рэспублікі, мелі ўсе грамадз. і паліт. правы, у т. л. выключнае права карыстацца грамадскай зямлёй. Пасля ўключэння плебеяў у склад рым. народа і ўраўнавання іх у правах з П. (пач. 3 ст. да н.э.) вярхі П. і плебса зліліся і ўтварылі набілітэт. У эпоху імперыі ўзніклі новыя П., якія складалі прывілеяваную ч. сенатарскага саслоўя; у яго ўваходзілі вылучаныя імператарам ураджэнцы Італіі і правінцый.

т. 12, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

буржуазі́я, ‑і, ж.

1. Пануючы клас капіталістычнага грамадства, які з’яўляецца ўласнікам прылад і сродкаў вытворчасці і жыве капіталістычным даходам, атрымліваючы прыбавачную вартасць эксплуатацыяй наёмнай працы. З усіх класаў, якія процістаяць цяпер буржуазіі, толькі пралетарыят прадстаўляе сабой сапраўды рэвалюцыйны клас. Маркс і Энгельс.

2. У феадальным грамадстве — саслоўе гараджан.

•••

Дробная буржуазія — дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю.

[Фр. bourgeoisie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПА́ФАС (ад грэч. pathos пакута, пачуццё, страсць),

натхненне, захапленне, уздым; ідэйна-эмацыянальнае асэнсаванне і ацэнка, «пануючы строй пачуццяў» (Ф.​Шылер) у маст. творы, ці ўсёй творчасці аўтара. Звычайна П. супрацьпастаўляўся этасу. У ант. эстэтыцы з П. звязвалі змены ў стане героя пад уплывам трагічных абставін, напружаную і бурную рэакцыю на іх, разбурэнне ўнутранай раўнавагі. Арыстоцель разглядаў П. як неабходны элемент трагедыі, характарызаваў яго як пакуты, страх. У развіцці тэорыі П. існуюць 2 тэндэнцыі: адна звязана з распрацоўкай паэт. і аратарскага стылю (рыторыка), выразных сродкаў стварэння эмацыянальна насычанай патэт. мовы (у жанрах оды, трагедыі, гімна, гл. Патэтычнае), другая — з разуменнем П. як элемента ўласна маст. стылю, ідэйна-эмацыянальных адносін мастака да адлюстраванага ім свету. У гэтым сэнсе П. выступае ў творах у адзінстве з тэмай і ідэяй. У мастацтвазнаўстве і эстэтыцы адрозніваюць П. трагічны, драм., гераічны, сентыментальны, рамант., лірычны, сатыр., гумарыстычны.

В.​В.​Краснова.

т. 12, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даміна́нта

(фр. dominante, ад лац. dominans, -ntis = пануючы)

1) галоўная ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н.;

2) тое, што з’яўляецца найбольш істотным у дадзены момант, у пэўнай сітуацыі (напр. дамінанты грамадскага жыцця).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЛЕНЭ́Н, Ле Нэн (Le Nain),

французскія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Лан (Францыя).

Антуан Л. (1588? — 25.5.1648); Луі Л. (1593? — 23.5.1648); Мацьё Л. (1607? — 20.4.1677). З канца 1620-х г. мелі агульную майстэрню ў Парыжы, часта працавалі разам. У 1648 прыняты ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры. У творах сял. жанру («Наведванне бабулі», «Шчаслівая сям’я», «Кузня»), інтэр’ерных («Стары музыкант», 1644) і пленэрных («Павозка», 1641; «Сяляне на фоне пейзажа») сцэнах вызначылі рэаліст. тэндэнцыі ў франц. жывапісе. Пад уплывам галандскага мастацтва пануючы афіц. парадны тып партрэта трансфармавалі ў больш камерны, блізкі да жанравых сцэн («Маркіз дэ Трэвіль», «Партрэт сталай жанчыны», абодва 1644; групавыя партрэты «Кардэгардыя», 1643; «Збор аматараў» і інш.). Некаторыя карціны блізкія да караваджызму («Гульцы ў карты», «Бойка», каля 1640). Падзел твораў паміж братамі праблематычны. Звычайна Антуану прыпісваюць карціны з дзецьмі і невял. групавыя партрэты («Сямейны партрэт», 1642), Луі — пераважна псіхал. сял. сцэны («Сялянская сям’я», «Сям’я малочніцы», 1640-я г.), Мацьё — элегантныя групавыя партрэты («Гульцы ў трык-трак», 1640-я г.). Сярод манум. твораў: паліпціх «Гісторыя Марыі» (1630—32) для капэлы Пці-Агюстэн у Парыжы, 4 алтарныя карціны для сабора Парыжскай Божай маці.

Літ.:

Каган М. Братья А., Л. и М. Ле Нэн: [Альбом]. М., 1972.

В.​Я.​Буйвал.

Л.Ленэн. Сям’я малочніцы. 1640-я г.

т. 9, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даміна́нта

(лац. dominans, -ntis = пануючы)

1) дамінуючая ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н.;

2) пераважная сістэма нервовых цэнтраў, якая вызначае характар рэакцыі арганізма на раздражняльнікі;

3) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені гукараду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)