ваенная навуч. ўстанова ў Нясвіжы ў 18 ст. для падрыхтоўкі кадраў войска Радзівілаў — міліцыі. Засн. 25.5.1747 вял. гетманам ВКЛ М.К.Радзівілам Рыбанькай. На навучанне прымаліся 14-гадовыя падлеткі са шляхты. Выкладаліся франц., ням., лац., рус. мовы, геаметрыя, матэматыка, цывільная і вайсковая архітэктура, маляванне, айч. права, айч. і агульная гісторыя. Кадэты вучыліся верхавой яздзе, фехтаванню, танцам, павінны былі размаўляць паміж сабой на замежных мовах. Яны неслі вартавую службу. У ліст. 1751 было 13 вучняў. Відаць, корпус заняпаў у 1750-я г. Адроджаны ў 1767 К.С.Радзівілам Пане Каханку. На вучобу прымалі ўжо адукаваных падлеткаў — дзяцей мяшчан з гарадоў князя і шляхецкую моладзь (у інш. кадэцкія карпусы прымалі толькі шляхту). Выкладчыкамі працавалі пераважна немцы, а таксама кадэты папярэдніх выпускаў. Корпус месціўся ў Нясвіжскім замку. Кадэты штомесяц атрымлівалі па 24 злотыя. У сярэдзіне 1770-х г. корпус перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКАФА́Г (грэч. sarkophagos літар. пажыральнік мяса ад sarx мяса + phagos пажыральнік),
труна, невял. грабніца ў народаў старажытнасці; у шырокім сэнсе — любая архітэктурна і па-мастацку аформленая труна з дрэва, каменю, металу і інш.Найб. вядомы С. стараж.-егіпецкія (складаліся з мноства частак, першапачаткова ў выглядзе жытла, з 3-га тыс. да н.э. — муміяпадобныя), этрускія (з фігурай памерлага на вечку), эліністычныя, стараж.-рым. і раннесярэдневяковыя (аздобленыя рэльефамі і арх. дэкорам). Тып ант. С. развіваўся і ў эпоху рэнесансу і барока. У Кіеўскай Русі С. паявіліся з прыняццем хрысціянства (напр., Яраслава Мудрага ў Кіеўскім Сафійскім саборы). Самы стараж. С. на Беларусі знойдзены ў г.п. Тураў Гомельскай вобл. (12 ст.). Вядомы С. кн. Радзівілаў (17 — пач. 20 ст., Нясвіжскі касцёл Божага Цела), Сапегаў (18 ст., Гальшанскі касцёл францысканцаў).
М.М.Чарняўскі.
Старажытнаегіпецкі саркафаг Тутанхамона.Саркафаг з выявай 12 апосталаў. 5 ст. (г. Равена, Італія).Саркафаг з г.п. Тураў Гомельскай вобл. 12 ст.Саркафаг К.С.Радзівіла Пане Каханку ў крыпце Нясвіжскага касцёла Божага Цела. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Страціць сваю маёмасць, багацце; збяднець. [Рамізнік:] — Я гандляваў селядцамі, балыком, пане. Потым, як гэты Даўгавус адкрыў яшчэ і гастраном, усе мы разарыліся.Лупсякоў.
2.Разм. Патраціць на што‑н. грошы. Разарыцца на кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і пакрыўдзіць. [Яначка:] — Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў.Крапіва.— Нічога, пане, жывём памаленьку, — адказаў Марцін Краўчонак, — толькі вось пан скрыўдзіць надумаў...Чарот.// Згвалціць. Скрыўдзіць дзяўчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Штурхаючы, націснуць на каго‑, што‑н. Наперці на дзверы. Наперці на людзей.
2.чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго‑н. Наперці дроў з лесу.
3.чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго‑н. Наперці вопраткі ў шафу.
4.безас.каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць. — Я, пане Арлоўскі, ноччу са Слуцка ехаў, не спаў, а вам разлічыцца са мной цяжка, бо валі спаць хочацца. А мне хіба не хочацца? Ды мне грошы трэба. — Ай-яй! Так ужо вам наперла, пане Ашакевіч.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капу́т, нескл., м.; узнач.вык.
Разм. Канец, смерць. — Капут яму, пане. Дзе ж ён будзе жывы, паляжаўшы ў такой вадзе. Не ўжо.Галавач.На другі тыдзень схапіла мяне ў дадатак яшчэ і ліхаманка. Аслабеў зусім, думаў — капут!Карпюк.
[Ням. Kaputt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́нкі, ‑нак; адз.няма.
Абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці. Заплаканая ўдава і сваякі запрашалі на памінкі.Самуйлёнак.— Пане Жукоўскі! — нечакана для самога сябе сказаў Андрэй. — У нас сёння памінкі па бацьку.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрыгну́цца, ‑нецца; зак.
1. Выйсці, выдаліцца са стрававода, са страўніка пры адрыжцы. //безас. Пра адрыжку. Адрыгнуцца цыбуляй.
2.перан.Разм. Выклікаць непрыемныя для каго‑н. вынікі; адбіцца пэўным чынам за зробленае каму‑н. зло. [Сёмка:] Гні, пане, дрэўца, пакуль гнецца, Прыйдзе пара — адрыгнецца.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчэ́пнае, ‑ага, н.
Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае.Лынькоў.[Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЗІВІ́Л Канстанцін (5.4.1793—6.4.1869),
палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых бел. фалькларыстаў. Сын Мацея Радзівіла. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., які быў адным з культ. асяродкаў у краі. Збудаваў Паланэчкаўскі палац. Сабраў значную б-ку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю.Пешкі, Я.Рустэма, гравюры, габелены, медалі. Камергер імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае паліт.т-ва «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (чл.к-таЛіт. правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў 1825 быў арыштаваны. У 1850-я г. даслаў у Рус.геагр.т-ва «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве т-ва). Склаў слоўнічак мясц. слоў, апісаў знешні выгляд навагрудскіх сялян, іх адзенне, абрады на Купалле, Дзяды, Куццю, сял. вяселле. Запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Літ.:
Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986;
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 317—321.