Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тама́т
(фр. tomate, ад індз. tomatl)
1) тое, што і памідор;/p>
2) паста, соус з памідораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ра́йка1 ’садавіна накшталт яблыкаў’, ’дрэва з пладамі накшталт яблыкаў’ (Мат. Гом., Юрч.). Вытворнае ад рай1 (гл.) > райскі яблычак, што вынікае з біблейскай фразеалогіі, і з’яўляецца сцяжэннем гэтага выразу. Не з’яўляецца пераносам ад назвы дрэва да назвы плоду, а наадварот, спачатку азначала назву плоду, перанос на назву дрэва пазнейшы. У іншых славянскіх мовах падобная назва можа азначаць ’памідор’, а не ’яблык’. Параўн. чэш.rajské jablíčko > rajče ’памідор’, rajský ’таматны’, пры гэтым чэш.rajka ’райская птушка’. Адначасова развіваецца паралельная да форм з каранёвым рай‑ асобная назва з іншым коранем як, напрыклад, у харв.rajčica і paradajz ’памідор’ ці славен.paradižnik ’тс’, што з’яўляецца сцяжэннем выразу, калькаванага з ням.Paradiesapfel ’памідор’ (Глухак, 516).
Ра́йка2 ’дарадца’ (Бяльк.), ра́дзька ’тс’ (Гарэц.), райко́ ’жанаты ўдзельнік вяселля з боку маладога, маршалак’ (бельск., Зяленін, Описание, 1). Форма ад раіць, азначае даслоўна ’той, хто раіць’. Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а), прадуктыўнага ў бел. народнай мове, які стварае асабовыя формы па дзеянні, агульнага роду, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, параўн. стыдзька ад стыдзіцца, марудзька ад марудзіць, ныцька ад ныць, будзька ад будзіць, проська ад прасіць і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 46, 47), адпаведна, райка ад раіць, як і радзька ад радзіць. Гл. ра́йца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баклажа́н. Рус.баклажа́н, бадаржа́н, бадража́н, бадижа́н і г. д., укр.баклажа́н ’баклажан, памідор’, поклажа́н. Запазычанне з цюрк. моў: тур.patlican, усх.-цюрк.patingän ’тс’ < араб.-перс.bādinǰān. Локач, 14; Фасмер, 1, 110. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тама́т ’памідор’, ’паста, соус з памідораў’ (ТСБМ), тама́ты ’памідоры’ (Некр. і Байк.). Відаць, праз рус.тома́т з франц.tomate ’тамат’ < ісп.tomate (tomata) ’тс’, якое ад ацтэк.мекс.tomati < tomana ’набрыняць’ (ЕСУМ, 5, 595; Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разле́злы
1. (пропитанный влагой) раски́сший;
р. памідо́р — раски́сший помидо́р;
2. худо́й, ве́тхий;
~лыя валёнкі — худы́е (ве́тхие) ва́ленки;
3. (о человеке) раски́сший, слабово́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цу́да, ‑а, М ‑дзе, н.
Разм.
1. Тое, што і цуд. Бацька, які чамусьці ніколі не здзіўляўся, сказаў, што гэта цуда яшчэ не зусім цуда, бо там, на радзіме, расце дрэва баабаб.Лынькоў.— Вось гэта закусачка! У сярэдзіне чэрвеня такое цуда! — ён [Савіцкі] узяў памідор і пяшчотна пагладзіў яго.Шамякін.
2.звычайнаўпрыдатку. Пра тое, што вызначаецца, захапляе сваімі дадатнымі якасцямі. Сёлета выпала.. [Лёню] шчасце гнаць з бацькам па Прыпяці і Дняпру плыты аж да Кахоўкі, і ён там бачыў гэтую цуда-машыну.Краўчанка.
•••
Цуда-юда — казачная пачвара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Траціць яркасць афарбоўкі; рабіцца цьмяным. Бляклі фарбы наваколля, нават і неба, здавалася, пачало выцвітаць пад пякучымі праменямі сонца.Васілёнак.// Траціць свежасць, рабіцца вялым; бляднець. А прыйдзе восень, знікне сонца — і памідор блякне ўвесь і разам з лісцем сваім памірае і сам...Сачанка.// Траціць бляск, румянец; рабіцца бледным; выцвітаць. Вочы блякнуць. □ [Вера Антонаўка] бачыла, як сын выцягваецца, худзее, як некалі чысты дзябёлы твар яго блякне.Карпаў.
2.перан. Траціць яркасць, моц, сілу ўздзеяння. Блякнуць успаміны. □ Рамантычныя мары ўсё больш і больш бляклі, калі Лясніцкі лепш пазнаваў Раісу.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)