памяншэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. памяншаць — паменшыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памяншацца — паменшыцца.

2. Спец. Велічыня, на якую што‑н. паменшана або паменшылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Разм. Рабіць меншым; памяншаць. На хвіліну пакідаецца работа, адстаўляюцца піўныя пляшкі, вёдры з півам, пакідаецца солад і нават печ меншыць свой агонь. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́ць¹, тушу́, ту́шыш, ту́шыць; ту́шаны; незак., што.

1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць.

Т. касцёр.

Т. лямпу.

2. перан. Аслабляць, памяншаць.

Т. спрэчку.

Т. злосць.

|| зак. затушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, атушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, абтушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны і патушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| наз. тушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vermíndern vt памянша́ць, змянша́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odprężać

незак. памяншаць напружанне; расслабляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЭЛЕКТРАТЭРМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКА матэрыялаў,

метады тэрмічнай апрацоўкі металаў і сплаваў, пры якіх вырабы награваюць эл. токам.

Награванне пры Э.а. робяць: прапусканнем эл. току праз выраб (кантактавы нагрэў); метадам навядзення віхравых токаў на паверхні вырабу (індукцыйны нагрэў, апусканнем у электраліты (гл. Электроліз); эл. разрадамі (імпульснымі — электраэразійная апрацоўка і электраіскравая; устойлівымі — электрадугавая зварка). Найб. пашырана электратэрмічная паверхневая загартоўка вырабаў у электраліце ці токамі ВЧ (па ўсёй паверхні ці ў асобных яе ўчастках). У параўнанні з полымным нагрэвам Э.а. дае магчымасць атрымаць больш высокія т-ры, канцэнтраваць магутнасць у малым аб’ёме, рабіць выбіральны нагрэў, памяншаць утварэнне акаліны, механізаваць і аўтаматызаваць вытв. працэс.

Літ.:

Технологические основы электротермической обработки стали. Киев, 1977.

т. 18, кн. 1, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

untertréiben* vt прымянша́ць, памянша́ць, заніжа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

allay [əˈleɪ] v. fml памянша́ць, аслабля́ць; супако́йваць (пра боль, страх, непакой і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

decrease​2 [dɪˈkri:s] v. памянша́ць; памянша́цца; змянша́ць; змянша́цца;

decrease bу 10% памянша́цца на 10%

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

míndern vt памянша́ць, паніжа́ць, скарача́ць; аслабля́ць, змякча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)