заме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.
Разм.
1. са злучн. «што», «як». Убачыць, угледзець. Але як бацька ні стараўся, А ўсё ж ён лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта. Колас.
2. Памеціць, прымеціць. Замеціць дарогу ў лесе. Замеціць старонку ў кнізе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. зазнач; зак.
1. што. Паставіць знак, памеціць пэўным чынам. Зазначылі месца, каб потым лёгка было знайсці, лазовай тычкай. Рылько.
2. без дап. або са злучн. «што». Сказаць, зрабіць якую‑н. заўвагу. — Будзе арэхаў у гэтым годзе, — зазначыў Міхась. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абазна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Памеціць што‑н., зрабіць знак на чым‑н. Абазначыць на карце горы карычневай фарбай, нізіны — зялёнай.
2. Зрабіць выразным, акрэсленым, бачным. Худзізна рэзка абазначыла скулы.
3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой‑н. асобы або з’явы. Абазначыць рысы характару героя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паназнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу і пад. усіх, многіх.
2. Устанавіць, вызначыць што‑н. усім, многім. Паназначаць пенсіі.
3. Абазначыць, памеціць якім‑н. чынам усё, многае. Вырашылі [юныя натуралісты] заўтра ж схадзіць у лес, падшукаць і паназначаць кусты для перасадкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.
1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.
А. на карце горы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Акрэсліць, зрабіць выразным, бачным.
Худзізна рэзка абазначыла скулы.
3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.
А. рысы характару героя.
|| незак. абазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абазна́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).
|| наз. абазначэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
обозна́чить сов.
1. (сделать знак, отметить) абазна́чыць; (о многих предметах) пазна́чыць, паме́ціць; адзна́чыць, мног. паадзна́чваць;
2. (отметить, выделить) адзна́чыць, мног. паадзна́чваць; (сделать заметным) абазна́чыць, вы́пукліць;
худоба́ ре́зко обозна́чила ску́лы худзі́зна рэ́зка абазна́чыла ску́лы; см. обознача́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
naznaczyć
зак.
1. памеціць; пазначыць; адзначыць;
naznaczyć bieliznę — пазначыць бялізну;
2. назначыць, прызначыць; вызначыць;
naznaczyć dzień — прызначыць дзень;
naznaczyć miejsce — вызначыць (прызначыць) месца;
3. прызначыць;
naznaczyć kogo zastępcą — прызначыць каго намеснікам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)