назва манет квадратнай формы. Выраблялі з мэтай паменшыць затраты працы. Вядомы з пач. 16 ст. ў Даніі, Швецыі. Арыгінальную кампаноўку мелі талеры караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II (1697—1709, 1709—33). У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. ў форме К. выпускалі манеты прыватныя асобы ці прадпрыемствы з-за недахопу дзярж. плацежных сродкаў. Часам К. называюць манеты на 6- або 8-гранных пласцінках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАГНІ́ЧАНАСЦЬ АСТА́ТКАВАЯ,
намагнічанасць, што астаецца ў фера- ці ферымагнітных матэрыялаў пасля спынення дзеяння магн. поля. Залежыць ад магн. уласцівасцей матэрыялу і ад характару папярэдніх уздзеянняў на яго магн. поле. Найб. Н.а. ў высокакаэрцытыўных матэрыялаў (гл.Намагнічванне, Гістэрэзіс). Значэнне Н.а. канкрэтных узораў залежыць ад іх формы. Паменшыць Н.а. ці пазбавіцца ад яе можна награваннем матэрыялу, мех. уздзеяннем на яго ці дзеяннем магн. поля. Мае шырокае практычнае выкарыстанне (гл.Магніт, Палеамагнетызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДХО́ДЫ,
рэшткі сыравіны, не прыдатныя для вытв-сці пэўнай прадукцыі, таксама рэчывы (цвёрдыя, вадкія і газападобныя), што ўзнікаюць у ходзе тэхнал. працэсаў, і энергія, якія не падлягаюць утылізацыі ў пэўнай вытв-сці. Адрозніваюць адходы прамысл. (у т. л. радыеактыўныя), с.-г., быт. (камунальныя), энергет. (адыходзячае цяпло), харчовыя і інш. Адходы адной вытв-сці могуць быць сыравінай для інш. яе галін. Каб паменшыць тэхнагенны ўплыў адходаў на прыроду, ствараюцца малаадходныя і безадходныя тэхналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РЛАЎГ (Borlaug) Норман Эрнест (н. 25.3.1914, Крэска, штат Аява, ЗША),
амерыканскі генетык і раслінавод. Скончыў ун-т у Мінесоце (1937). Чл.Нац.АН ЗША, замежны чл. УАСГНІЛ (1972). Праф. земляробства Тэхаскага ун-та з 1984. У сярэдзіне 1960-х г. — 1979 дырэктар Праграмы па даследаваннях і вытв-сці пшаніцы пры Міжнар. цэнтры па паляпшэнні сартоў кукурузы і пшаніцы (Мексіка). Вывеў сорт «карлікавай» пшаніцы, устойлівай у розных кліматычных умовах да захворванняў і з вял. ураджайнасцю, што дало магчымасць паменшыцьхарч. праблемы ў краінах Азіі, Паўд. Амерыкі і Афрыкі. Нобелеўская прэмія міру 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКА́ТКАў металаапрацоўцы,
1) кавальская аперацыя для павелічэння вонкавага і ўнутр. дыяметраў кольцападобнай загатоўкі (цыліндра з адтулінай) пры павелічэнні яе даўжыні за кошт памяншэння таўшчыні сценкі. Выконваецца прэсавай ці молатавай коўкай на апраўцы.
2) Кавальскі інструмент, які перадае ціск ад верхняга байка молата (рабочай часткі прэса) на загатоўку, каб паменшыць яе таўшчыню або стварыць паглыбленні.
3) Аперацыя ў трубапракатнай вытв-сці, што ажыццяўляецца на станах вінтавой пракаткі з мэтай павелічэння дыяметра трубы, выраўноўвання і памяншэння таўшчыні сценкі, а таксама павелічэння даўжыні таўстасценных гільзаў на станах-падаўжальніках.
1. Прадучы, паменшыць, спрасці нейкую колькасць ільну, воўны і пад.
2. Адрабіць за што‑н. прадзеннем. Адпрасці за доўг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭЛЕКТРАМАГНІ́Т,
электратэхнічная прылада, што складаецца з токаправоднай абмоткі і ферамагнітнага асяродка, які пры праходжанні па абмотцы эл. току набывае ўласцівасці магніта (намагнічваецца). Выкарыстоўваюць для стварэння магн. поля ў эл. машынах, цягавых намаганняў у прывадных механізмах і грузападымальных устройствах, прыладах аўтаматыкі і інш., а таксама для стварэння магн. палёў пры навук. даследаваннях.
У Э. пастаяннага току асяродак суцэльны, у Э. пераменнага току — з ліставой электратэхн. сталі, каб паменшыць страты на ўтварэнне віхравых токаў. Абмоткі вырабляюць з ізаляванага алюмініевага ці меднага проваду, ёсць Э. з абмоткай са звышправоднага матэрыялу (гл.Звышправодны магніт).