Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вілясты ’пакручасты, завілісты, пятляючы’ (КТС). Утвораны ад дзеяслова віля́ць (гл.) і суф. ‑яст‑ы, характарызуецца дзеяннем, абазначаным утвараючай асновай. Рус.вилястый ’нешаткаваная капуста’; ’цэлым качаном’ паходзіць ад вило́й ’звілісты, закруглены’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зано́рысты ’пакручасты; дрэва, якое цяжка раскалоць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчымыя версіі: да нораў, г. зн. дрэва «з норавам»?, да нора ’дупло’?, да *норити (гл. ныраць) ’дрэва, што было патоплена’? Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sinuous
[ˈsɪnjuəs]
adj.
1) зьвілі́сты, заві́лісты (як рух вужа́кі)
2) крывы́, пакруча́сты
3) Figur. несумле́нны, немара́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
віхля́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі). Ён [сведка] сапраўды ішоў нейкай няўпэўненай віхлястай паходкай і нібы прынюхваўся да таго, што адбывалася ў зале.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мячэ́ўнік, ‑у, м.
Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш.Шашкоў.Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пятля́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ўтварае петлі; звілісты, пакручасты. [Галі] здавалася, што за Нежыхавам і свету белага больш нідзе няма, што ўсяго тае і красы, што нежыхаўскал пакручастая, пятлястая рачулка.Сабаленка.[Анежку] можна было параўнаць з ціхаю лясною рэчкаю, якая доўга кацілася пятлястымі нізінамі ў зелені дрэў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр.вілова́тий ’вілаваты’, рус.паўн., смал.вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус.виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.