душні́к, ‑а, м.
Адтуліна, дзірка ў чым‑н. для доступу паветра. Таклюсін пакойчык быў зусім адгароджаны ад кухні. Адною сцяною яго служыў выступ, куды Лапко прапусціў душнік для награвання пакоя. Колас. Каб бульба прасыхала і не гарэла, у капцах паставяць душнікі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кафта́н і капта́н, ‑а, м.
Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая! Ермаловіч. Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны. Кулакоўскі.
2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Спешна і старанна пачаць рабіць што‑н.; рупна заняцца чым‑н. Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы. Гартны. Паклала [бабка Параска] дроў у печ, падпаліла іх і завінулася з венікам каля хаты, старанна падмятаючы пакойчык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не бяліўся. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас.
2. Не апрацаваны бяленнем. — А гэта што? Колішні матчын святочны абрус? Дальбог, у нас такія ткалі — нябеленая аснова, белены ўток. Палтаран. Далёка ўнізе плылі рэдкія хмары колеру нябеленага палатна. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насто́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале. Настольны гадзіннік. Настольнае шкло. Настольныя гульні. □ Настольная лямпа пад блакітным абажурам асвяціла пакойчык. Хадкевіч.
2. перан. Які заўсёды патрэбны, а таму знаходзіцца побач, пад рукамі (пра кнігі, дапаможнікі). Настольнай кнігаю гімназіста [М. Багдановіча] становіцца і слоўнік Насовіча. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́нечкі, ‑чак; адз. няма.
1. Разм. Памянш.-ласк. да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць. Навуменка.
2. Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не палілі (пра печ). Няпаленая печ. // Такі, дзе не палілі (пра памяшканне). Няўтульна было ў гэтым недагледжаным і няпаленым памяшканні. Лобан. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.
2. Які не прайшоў абпальвання (пра цэглу). Дыміліся сушыльныя печы. А няпаленую цэглу абвяваў вецер пад нізкімі паветкамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Сцяна з дошак, фанеры, бярвення, якой адгароджваюць частку памяшкання (у хаце, у хляве, у гумне і пад.). Праз шчыліны паміж дрэнна прыпушчаных адна да адной дошчак сцянной адгародкі Міхалка заўважыў, што па той бок сцяны гарыць агонь. Чорны. [Віця] зазірнуў праз акенца, што было ў фанернай адгародцы, у суседні пакойчык. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́льня 1 ’прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). З польск. kielnia ’тс’. На польск. глебе адбылася словаўтваральная інавацыя (суфікс ‑nia), першакрыніца — с.-н.-ням. kelle ’тс’ (Слаўскі, 3, 142).
Ке́льня 2 ’старая невялікая хата, пакойчык’ (Мат. Гом., Бяльк., Нар. словатв.). Да келля (гл.).
Ке́льня 3 ’кузаў у возе ў выглядзе плеценага паўкаўша’ (Нар. словатв.) < польск. kielnia ’тс’, якое з ням. Wagenkelle. Параўн. кельня 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)