пако́йчык
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пако́йчык |
пако́йчыкі |
| Р. |
пако́йчыка |
пако́йчыкаў |
| Д. |
пако́йчыку |
пако́йчыкам |
| В. |
пако́йчык |
пако́йчыкі |
| Т. |
пако́йчыкам |
пако́йчыкамі |
| М. |
пако́йчыку |
пако́йчыках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пако́йчык м., уменьш.-ласк. ко́мнатка ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бако́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж.
Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н.
Спаць у бакоўцы.
|| прым. бако́вачны, -ая, -ае.
Баковачнае акно.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паме́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сумежны. Ахопленая трывогай,.. [Настачка] выйшла ў памежны пакойчык. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ренка ж., уменьш.-ласк., уст., обл. святлі́чка, -кі ж., пако́йчык, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ква́пны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сквапны. Квапным вокам [Міхля] акінула Харытонаў пакойчык. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Са́лька ’вышкі, зробленыя над свіранам, накшталт каланчы ў гасподскіх і шляхецкіх дамах для вывешвання вяндліны, сала і да т. п.’ (Нас.), ’пакойчык пад дахам’, ’падстрэшак’ (іўеў., ашм., даўг., Сл. ПЗБ), ’вышкі’ (Байк. і Некр.). Памяншальнае да саля (гл.), або запазычанне з польск. salka ’невялікі пакойчык, які выступае над дахам’; гл. Брукнер, 479.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неабжы́ты, ‑ая, ‑ае.
Такі, у якім яшчэ мала жылі; нежылы. Пакойчык у старшыні быў маленькі і зусім неабжыты. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неправе́траны, ‑ая, ‑ае.
Які не праветрываўся, не быў праветраны. [Гаспадар] павёў гасцей у глыб свае хаты, у чысты пакойчык, хоць і неправетраны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мезані́н, ‑а, м.
Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.
[Іт. mezzanino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)