спекта́кль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Пастаноўка, паказ п’есы ў тэатры.

Прэм’ера спектакля.

2. перан. Пра якое-н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад.

Пара канчаць гэты с.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пінды́рыць, папіпдырыцца ’пышна апранацца; ганарліва выстаўляць сябе на паказ’ (Нас.). Да піндсі} (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

demonstration [ˌdemənˈstreɪʃn] n.

1. дэманстра́цыя; пака́з

2. маніфеста́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«каза»,

гульня-паказ і маска-персанаж.

т. 7, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

предъявле́ние ср. прад’яўле́нне, -ння ср.; пака́з, -зу м., пака́званне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Mdenschau

f - пака́з [дэманстра́цыя] мод

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

параўна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар. Саламевіч.

2. Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусніцтва, ‑а, н.

1. Занятак, майстэрства фокусніка (у 1 знач.); паказ фокусаў.

2. Дзеянні і ўчынкі фокусніка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеа́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паказ або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку.

С. адначасовай гульні.

Тры сеансы інгаляцыі.

2. Адзін з некалькіх (у розны час дня) паказаў фільма ў кінатэатры.

Вячэрні с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

demo [ˈdeməʊ] n. infml (скар. ад demonstration)

1. дэманстра́цыя; пака́з

2. маніфеста́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)