naznaczyć

зак.

1. памеціць; пазначыць; адзначыць;

naznaczyć bieliznę — пазначыць бялізну;

2. назначыць, прызначыць; вызначыць;

naznaczyć dzień — прызначыць дзень;

naznaczyć miejsce — вызначыць (прызначыць) месца;

3. прызначыць;

naznaczyć kogo zastępcą — прызначыць каго намеснікам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПЛІ́НФА (ад грэч. plinthos цагліна),

шырокая і плоская абпаленая цэгла. Вядомая ў Стараж. Рыме. Выкарыстоўвалася ў манум. буд-ве Візантыі, адкуль у 11 ст. трапіла на Беларусь. Найб. характэрна для пабудоў 11—12 ст. Полацкай школы дойлідства і Гродзенскай школы дойлідства. Аздаблялася рэльефнымі знакамі (трызубец, выява асобных літар, пяціканцовая зорка і інш.). Полацкая і віцебская П. мелі клеймы. Рады П. змацоўвалі цамянкай. Была пашырана муроўка «са схаваным радам», у якой чаргаваліся заглыбленыя і высунутыя наперад рады П. Такая муроўка наз. «паласатай», паверхня сцяны мела дэкар. выгляд у выніку чаргавання чырвоных палос П. і бледна-ружовых цамянкі. Часам у муроўцы чаргаваліся рады П. і каменю-вапняку. Для арх. дэталей (пілястраў, лапатак і інш.) выкарыстоўвалі фігурную ці лякальную (трапецападобную, паўкруглую і інш.) П. Выраблялі П. ў спец. формах з драўляным дном. Каб пазначыць сваю прадукцыю, цагельнікі пакідалі на П. знакі, клеймы або меткі; часам трапляюцца малюнкі ці надпісы. Абпальвалі П. ў спец. печах з цэглы. У 2-й пал. 13 ст. замест П. ў бел. дойлідстве выкарыстоўвалі буйнапамерную брусковую цэглу.

А.​А.​Трусаў.

Плінфа 12 ст. са знакамі (злева) і клеймамі.

т. 12, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пры́знак ’прымета’ (ТС, Скарбы). Відаць, як і чэш. příznak, балг. прѝзнак ’тс’ запазычана з рус. при́знак, што, у сваю чаргу, з ц.-слав. признакъ ’паметка, заўвага’, параўн. БЕР, 5, 711. Не выключае, аднак, і самастойнае развіццё ад прызначыцьпазначыць’, (гл.), асабліва ў значэнні ’метка, адзнака’, параўн. зна́чыць і знакова́ць ’меціць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чысло́ н. (дата) Dtum n -s, -ten;

яко́е сёння чысло́? den wevielten [wlches Dtum] hben wir hute?;

пазна́чыць за́днім чысло́м nchdatieren vt, zurückdatieren vt;

у пе́ршых чы́слах сту́дзеня nfang Jnuar, in den rsten Jnuartagen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обозна́чить сов.

1. (сделать знак, отметить) абазна́чыць; (о многих предметах) пазна́чыць, паме́ціць; адзна́чыць, мног. паадзна́чваць;

2. (отметить, выделить) адзна́чыць, мног. паадзна́чваць; (сделать заметным) абазна́чыць, вы́пукліць;

худоба́ ре́зко обозна́чила ску́лы худзі́зна рэ́зка абазна́чыла ску́лы; см. обознача́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыдзіра́ць, прыдра́ць ’ачысціць ад дзёрну і дадаць да асноўнага ўчастка палоску зямлі’ (нараўл., жыт., Выг.; ТС), прыдзе́рці ’прыараць цаліны’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дзе́рці/драць (гл.) са звужэннем семантыкі, што ўзыходзіць да прасл. *derti/*dьrati. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку дзеясловаў: пры́дзір ’кусок зямлі, прыараны да старога пляца; поле, вырабленае на сенажаці’ (Бяльк.; лях., ЛА, 2), прыдзі́рак ’маленькі кусочак поплава’ (ст.-дар., Жыв. НС), прыдзі́рок, прыдзю́р, прыдзёр ’дадатак прыаранай цаліны’, прыдзёра ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі, дададзены да асноўнага’ (Выг., ТС), прыді́рок ’кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля’ (Сл. Брэс.), прыдзёр ’кавалачак поля, які прыворваюць, “прыхопліваюць”, дадаюць да свайго поля ці агарода’ (Сіг.), а таксама словы з іншай, але блізкай семантыкай: прыдзіра́ць, прыдра́цьпазначыць лініі паза ў бервяне “драчкай” (Шат.), прыдзіра́ць ’выбіраць драчку’, прыдра́ць ’намеціць месца падгонкі бярвенцаў драчкай’ (ТС). Параўн. семантычна аналагічныя ўтварэнні з прэфікс, вы‑: выдзёр, вы́дзірак1, вы́дранка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)