podległy

падлеглы; падпарадкаваны; падначалены; залежны; падуладны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). З польск. podległy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tributary2 [ˈtrɪbjətri] adj.

1. (to) бакавы́;

a tributary lane бакава́я але́я

2. паднача́лены; той, хто пла́ціць дані́ну;

tributary states зале́жныя дзяржа́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Untergbene sub m, f -n, -n паднача́лены, -ная

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

подчинённый

1. (покорённый) пако́раны, ско́раны;

2. (поставленный в зависимость) падпара́дкаваны; (зависимый) падле́глы;

подчинённый зако́ну падпара́дкаваны зако́ну;

3. (поставленный под непосредственное руководство — по службе, работе) паднача́лены;

4. сущ. паднача́лены, -нага м.;

5. грам. зале́жны, падпара́дкаваны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

subordinate

1. [səˈbɔrdɪnət]

adj.

1) паднача́лены

2) ніжэ́йшы ра́нгам

A lieutenant is subordinate to a captain — Лейтэна́нт ніжэ́йшы ра́нгам за капіта́на

3) другара́дны

4) дада́ны

subordinate clauses — дада́ныя ска́зы

2.

n.

паднача́лены -ага m., паднача́леная f.

3. [səˈbɔrdəɪneɪt]

v.t.

падпарадко́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сэ́тльмент

(англ. settlement = пасяленне)

асобы раён горада, не падначалены юрысдыкцыі мясцовых улад, які ствараўся ў залежных краінах іншаземцамі для пражывання сваіх падданых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПРАДСТАЎНІ́К УЛА́ДЫ,

дзяржаўны служачы, які мае права ў межах сваёй кампетэнцыі даваць распараджэнні і загады, прымаць рашэнні адносна асоб, што не падначалены яму па службе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да П.у. адносяцца дэпутаты палат Нац. сходу і дэпутаты мясц. Саветаў, работнікі праваахоўных і кантралюючых органаў і інш. службовыя асобы, надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі. Закон прадугледжвае крымін. адказнасць за супраціўленне П.у., публічную яго знявагу, пагрозу насіллем і насілле над П.у. пры выкананні ім службовых абавязкаў. У той жа час прадугледжана крымін. адказнасць і П.у. за злоўжыванне ўладай або яе перавышэнне ці бяздзейнасць (невыкананне службовых абавязкаў).

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кансісто́рыя

(лац. consistorium = месца збораў)

1) падначалены архірэю калегіяльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі;

2) нарада кардыналаў з удзелам рымскага папы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ДСКІ ПІЯ́РСКІ КАЛЕ́ГІУМ,

навучальная ўстанова ў 1756—1834 у Лідзе Гродзенскай вобл. 12.1.1756 пераведзены з мяст. Воранава ў Ліду па прапанове лідскага старосты І.​Сцыпіёна. Мясц. шляхта ахвяравала піярам фальварак Пастаўшчызна і юрыдыку ў Лідзе. З 1783 уваходзіў у Гродзенскую навуч. акругу, з 1790 — у Піярскую навуч. акругу, падпарадкаваную Адукацыйнай камісіі. Пры калегіуме былі 2 канвікты (пансіёны) для дзяцей збяднелай шляхты. З 1795 падначалены ведамству літ. ген.-губернатара. З 1803 у складзе Віленскай навучальнай акругі як 4-класнае павятовае вучылішча з 5 выкладчыкамі. У 1805—07 часова закрыты. У выніку рэформы мясц. навуч. устаноў 9.9.1834 калегіум канфіскаваны ў піяраў і рэарганізаваны ў 5-класнае дваранскае павятовае вучылішча.

А.​Ф.​Самусік.

т. 9, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)