замяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога.

З. сакратара новым.

2. Заняць чыё-н. месца, стаўшы раўнацэнным яму.

Сястра замяніла яму памерлую маці.

3. З’явіцца на змену каму-, чаму-н.

Песня заменіць сум.

4. Выпадкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй, падмяніць.

З. галошы.

|| незак. заме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заме́на, -ы, мн. -ы, -ме́н, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога. Замяніць зношаныя дэталі новымі. □ Казанцаў замяніў сваю паласатую піжаму бездакорным светла-шэрым касцюмам. Васілевіч. // Падмяніць адно другім. Работу словам не заменіш. Прымаўка.

2. Заняць месца каго‑, чаго‑н., выконваючы яго абавязкі, ролю. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю. Чарнышэвіч. Панаса забралі як заложніка, каб дзед Талаш прыйшоў і замяніў сына. Колас.

3. З’явіцца на змену каму‑, чаму‑н. Сум заменіць песня. □ Я быў рад усяму, Што пісала яна, І адпісваў. Зіму замяніла вясна. Нядзведскі.

4. Выпадкова або наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй; падмяніць. Замяніць кніжку. Замяніць галошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передёрнуть сов.

1. перацягну́ць, перашмаргну́ць;

2. (о судорожном движении) перакрыві́ць; перасмыкну́ць; пераку́рчыць; скалану́ць;

3. карт. падтасава́ць; падмяні́ць;

4. перен. (исказить) перакруці́ць; падтасава́ць; см. передёргивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяні́ць, замяня́ць

1. erstzen vt (кім-н., чым-н. durch A); ustauschen vt, uswechseln vt (дэталь);

замяні́ каго-н. (на рабоце) für j-n (in der rbeit) inspringen*;

ён замяні́ў яму ба́цьку er erstzte ihm den Vter;

2. (падмяніць) intauschen vt, mtauschen vt (на што-н. ggen A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

unterschieben

I nterschieben

* vt

1) падсо́ўваць (пад што-н.)

j-m inen Brief zur nterschrift ~ — падсу́нуць каму́-н. пісьмо́ на по́дпіс

2) падмяні́ць (каня і г.д.)

3) (D) прыпі́сваць (памылко́ва; ілжы́ва) (словы і г.д. каму-н.)

II unterscheben

* vt гл. unterschieben* 3)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)