Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус.пск.гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус.гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
настра́иватьIIнесов.
1.муз., радио настро́йваць; (налаживать) нала́джваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
beréden
1.vt
1) абмярко́ўваць
2) абгаво́рваць (каго-н.)
3) угаво́рваць, падгаво́рваць, падбухто́рваць;
er ist leicht zu ~ яго́ лёгка ўгавары́ць
2.~, sich ра́іцца, дамаўля́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Навушча́ць ’падбухторваць’ (калінк., Арх. ГУ). Укр.науща́ти ’навучаць, настаўляць; падгаворваць, падбухторваць’, рус.науща́ть ’падбухторваць’; усе са спалучэння на+усти (Фасмер, 3, 49), гл. вуста, што добра відаць у формах закончанага трывання: ст.-рус.наустити, рус.наустить ’угаварыць, падбухторыць’, укр.наусти́ти ’падвучыць, падбухторыць’, семантычнае развіццё, відаць, ад ’пастаянна мець на вуснах’ — ’угаворваць’, як у рус.внушать ’намаўляць’, літаральна ’ўкладваць у вушы’. Не выключана сувязь з вуськаць ’падбухторваць; цкаваць’ (Яўс.), якое выводзяць з вусь, усь ’вокліч, якім нацкоўваюць сабак’ (што ў сваю чаргу з кусь ’тс’, гл. ЭСБМ, 2, 234) ці рус.науськать ’намовіць; паслаць’, якое Фасмер (там жа) лічыць расшырэннем з наустить; блізкасць беларускага і рускага слоў прымушае не пагадзіцца з апошнім меркаваннем, хутчэй за ўсё гэта другаснае збліжэнне, таксама як і збліжэнне з навучаць, што паўплывалі на семантыку слова. Роднаснае літ.äuscioti ’балбатаць, шаптаць’∼прасл.*ustjati, гл. Трубачоў, Проспект, 36; Мартынаў, Лекс. Палесся, 14.