Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паста́віццаI sich verhálten* (дакаго-н., дачаго-н. zu D, gégen A), éine Éinstellung háben;
паста́віцца прыя́зна дакаго-н. sich fréundschaflich zu j-m verhálten*;
паста́віцца падазро́на дакаго-н. mísstrauisch gégen j-n sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абшарпаць.
2.узнач.прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты.Навуменка.Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго.Краўчанка.// Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада.Няхай.Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Глядзець скоса, убок; касіцца. Даведаўшыся, што Віктар едзе ў Зарэцкую МТС, .. [Рыгор] доўга тлумачыў, як лепш, туды ехаць, і ўсё неадабральна касавурыўся на дзверы кабінета Гардзеева.Даніленка.Аж да самага калгаса буланчык усё яшчэ недаверліва касавурыўся і трывожна стрыг вушамі.Якімовіч.
2.перан. Адносіцца недружалюбна, падазрона, варожа. Касавурыўся на .. [Зараніка] хіба адзін Ваўчок, які ўсё яшчэ лічыў, што мінулагодні нарыс Зараніка і выступленне Паходні .. падарвалі славу МТС.Хадкевіч.— Бачыш, як на цябе касавурыцца родная дачка, дарма што і падарунак здагадаўся за тры гады прывезці.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкіле́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл. Шкілет чалавека. Шкілет каня.//перан. Пра вельмі худога, хворага, знясіленага чалавека. Дужа падазрона ўжо гаварыў гэты кульгавы шкілет.Новікаў.
2. Аснова, каркас; астаткі чаго‑н. Прасохлыя шкілеты леташніх касецкіх будак жаўцелі сярод свежай зелені.Кулакоўскі.То тут, то там стаяць шкілеты абгарэлых машын, гарматы з разадранымі стваламі.Даніленка.
3.перан. Тое, што служыць асновай для далейшага развіцця, канструявання; схема. Поруч з вершамі Танк піша ў гэты час дробныя празаічныя творы, якія цяжка назваць апавяданнямі, бо фабульны шкілет у іх вельмі слабы, гэта проста імпрэсіі.У. Калеснік.
[Грэч. skeleton.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сомни́тельно
1.нареч. няпэ́ўна; падазро́на; сумні́ўна;
сомни́тельно чи́стый няпэ́ўна чы́сты;
2.в знач. сказ. наўра́д ці, сумні́ўна, а также личными формами глаг. сумнява́цца;
сомни́тельно, зайдёт ли он к нам наўра́д (сумні́ўна, я сумнява́юся), ці зо́йдзе ён да нас;
мне сомни́тельно мне сумні́ўна (я сумнява́юся);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ско́са, прысл.
1. Скасіўшы вочы; збоку. Віктар увесь час скоса пазіраў на хлеб.Маўр.Чэмпіён, не зважаючы ні на кога і сам скоса любуючыся сваімі значкамі, ганарыста прайшоў да піянерважатага.Скрыпка.Майка не павярнулася на, крокі, а калі .. [Алесь] пазваў яе, скоса ўскінула на яго дзікаватыя і нібы разгневаныя вочы.Караткевіч.
2.перан. Недаверліва, падазрона, недружалюбна. Ходзячы па двары, па хаце, заўважыў Агей, што пазіраюць сыны [адзін на аднаго] скоса, не па-людскому.Галавач.Мне здалося, што гнеў старога трошачкі адпаў, хоць ён і скоса глянуў на мяне, як на якога злачынцу.Сабаленка.
3. Па дыяганалі, пад вуглом да прамога напрамку. Ад святла, што скоса падае ў акно на Валіны рукі, абгортка марожанага падобна на бліскучы і туманны кавалак лёду.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
1. Перастаць шумець; прыціхнуць. Нават работнікі галерэі пачалі ўжо на.. [хлопцаў] падазрона паглядаць. Прыйшлося крыху прыцішыцца.Шыцік.
2. Перастаць рухацца; замерці, супакоіцца. Калі .. [матыль] сеў і прыцішыўся на бервяне, сарока хацела яго клюнуць, але перадумала і ад вярнулася.Пташнікаў.Святлана прыцішылася, трошкі супакоіла сваю крыўду і пачала слухаць, што тата дыктуе.Кулакоўскі.// Паслабець у сіле свайго праяўлення, трохі суняцца. На дварэ прыцішылася пагода, нават сонца косымі праменямі адбілася ў акно і снег быў мяккім...Каваль.— Правільна, зараз такі час, калі рэвалюцыйны рух прыцішыўся.Колас.
3. Запаволіць свой рух; замарудзіцца. Рух канвеера крыху прыцішыўся: некалькі шкляных будак стаялі на ўз’ездзе на мост.Лынькоў.Новыя казакі, чалавек дваццаць, несліся наўскач, і адзін, рабы, віхрасты, прыцішыўся і завярнуў мяне назад.Гарэцкі.
4. Паслабець, стаць менш адчувальным (пра якое‑н. пачуццё, адчуванне). Боль прыцішыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАНСЛАВІ́ЗМ,
ідэйна-палітычная плынь у 19 — пач. 20 ст., якой прытрымлівалася частка рас. і замежнага славянскага грамадства. Тэрмінам «П.» у розны час абазначалі розныя па змесце з’явы: ідэі слав. еднасці і культ. супольнасці, праекты слав. федэрацыі і канфедэрацыі і інш. Ідэі слав. узаемнасці распрацоўвалі чэх І.Добраўскі, славак П.Шафарык, харват Л.Гай, серб В.Караджыч, чарнагорац П.Негаш. Ва ўмовах чужаземнай няволі (аўстр. і тур.) аб’яднаўчая ідэя славян мела на мэце здабыць незалежнасць з апорай на аб’яднаныя намаганні прыгнечаных слав. народаў або шляхам звароту па дапамогу да адзінай тады незалежнай і моцнай слав. дзяржавы — Расіі. У паліт. жыццё тэрмін «П.» увялі ў пач. 1840-х г.аўстр. і герм. шавіністы, якія ў ажыўленні слав. руху бачылі пагрозу сваім гегеманісцкім імкненням. У 2-й пал. 19 ст. гэты тэрмін пашырыўся як сродак абвінавачання слав.нац.-вызв. рухаў у імкненні да стварэння «Усеслав. манархіі» ці «Сусв.Рас. імперыі». Як ідэалогія П. склаўся ў Расіі як рэакцыя на паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 і паўстанне 1863—64. Яго ідэолагамі былі М.Я.Данілеўскі, А.І.Кошалеў, М.М.Страхаў і інш. У аснове іх канцэпцыі ляжала ідэя захавання славянамі сваёй самабытнасці праз утварэнне імі саюзу слав. народаў, каб супрацьстаяць націску пангерманізму. Гісторык М.П.Пагодзін прапанаваў тэзіс аб перавазе славян над інш. народамі і выступаў за аб’яднанне славян у адну дзяржаву на чале з Расіяй; славяназнавец А.Ф.Гільфердынг лічыў, што ў аснове слав. еднасці павінна ляжаць усё лепшае, што выпрацавана культурай гэтых народаў. Найб. поўна і ўсебакова ідэалогію П. распрацаваў Данілеўскі ў кн. «Расія і Еўропа» (1871). Яго праект усеслав. федэрацыі на чале з Расіяй і сталіцай у Канстанцінопалі аб’ядноўваў 125 млн.чал., «роднасных па духу і крыві». На яго думку, толькі так можна было дасягнуць сусв. раўнавагі паміж трыма асн. сіламі: Зах. Еўропай, славянствам і Амерыкай, а свет пазбегнуў бы самай вял. небяспекі — усталявання гегемоніі зах. культуры. Як паліт. і грамадскі рух П. ахопліваў ч.дзярж. (граф М.П.Ігнацьеў, кн. У.А.Чаркаскі і інш.) і ваен. (генералы М.Р.Чарняеў, М.Дз.Скобелеў, Р.А.Фадзееў) дзеячаў, а таксама інтэлігенцыю (пісьменнікі І.С.Аксакаў, У.У.Крастоўскі, Ф.І.Цютчаў, вучоныя У.І.Ламанскі, А.Ф.Мілер і інш.). На Беларусі думку пра неабходнасць слав. саюзу на чале з Расіяй пашыралі гісторык М.В.Каяловіч, яго сын публіцыст М.М.Каяловіч і іх прыхільнікі І.А.Катовіч, П.М.Жуковіч, В.В.Шчарбіцкі і інш. Грамадскі рух П. падазрона ўспрымаўся ва ўрадавых колах Расіі, быў аб’ектам крытыкі з боку ліберальных і рэв.-дэмакр. плыней як рэакцыйная тэорыя. Рэв. падзеі пач. 20 ст. прывялі да знеслаўлення П. Некаторае яго ажыўленне адбылося напярэдадні і ў час 1-й сусв. вайны. Пад уплывам Пражскага слав. з’езда 1908 у Расіі ўзнікла Т-васлав. узаемнасці на чале з М.А.Хамяковым, У.Л.Маклаковым, Б.А.Бобрынскім. Яго аддзяленні з 1909 існавалі ў Вільні, Мінску і інш. гарадах. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 П. сышоў з грамадска-паліт. сцэны. Ідэі слав. узаемнасці атрымалі новае ажыўленне ў 1990-я г.
Літ.:
Данилевский Н.Я. Россия и Европа. 6 изд. СПб., 1995;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
туля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Блукаць, хадзіць без пэўнай мэты; бадзяцца. Быў і яшчэ адзін чалавек, які ў нядзельныя дні не сядзеў у бараку, а ўсё хадзіў, туляўся па ферме.Сачанка.// Знаходзіцца дзе‑н., хаваючыся ад каго‑, чаго‑н. Многа яшчэ дзён туляўся .. [Адам] паблізу свайго дома, але ні разу не зайшоў пабачыцца з бацькам.Чорны.// Пазбягаць сустрэчы з кім‑н. [Загадчык гаража:] — Скажы [Надзя] проста, што не хочаш, са мною сустракацца, туляешся ад мяне.Кулакоўскі.Дзікім загнаным зверам туляўся .. [чалавек] па глухіх кутках, дзе можна было ўнікнуць непажаданых сустрэч.Ваданосаў.[Маці:] — Ты чаго ж гэта, нягоднік, абняславіў дзяўчыну, а цяпер туляешся па завуголлю, другой галаву чмуціш?Васілевіч.// Ухіляцца ад чаго‑н., быць незанятым чым‑н. — А што? — трохі збянтэжыўся гэтай грубасцю студэнт. [Дзядзька Антось:] — Як гэта — што? Людзі робяць, а ён туляецца, круціць. Прывык сабе на дурнічку.Брыль.Адзін толькі Яхім Суднік туляўся ад усяго новага і глядзеў на ўсё скоса і падазрона.Колас.[Штрыпке:] — Загадайце, каб .. [Верабей] адшукаў усіх, хто яшчэ туляецца недзе без справы.Лынькоў.[Сакратар партячэйкі:] — Дык ты, Антось, не туляйся там, а выйдзі наперад ды і скажы, што маеш.Калюга.
2. Быць бяздомным, беспрытульным. [Балатніцкі:] — Трэба думаць не толькі пра сваіх дзяцей, але і пра другіх. Бачыў, колькі босай, галоднай дзетвары туляецца па лесе.Гурскі.Ля крам туляюцца галодныя, рабрыстыя сабакі.Гарэцкі.// Быць адзінокім. Рамір дастаў пачак папярос, закурыў: — Разумееш, абрыдла аднаму туляцца.Асіпенка.Сымон Карызна прыехаў у раён змрочны, пахмуры і праз увесь час, пакуль не пачалося пасяджэнне райкома, туляўся ў баку ад усіх.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)