падазро́на

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
падазро́на падазро́ней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падазро́на нареч. подозри́тельно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падазро́на-дамы́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падазро́на-дамы́сны падазро́на-дамы́сная падазро́на-дамы́снае падазро́на-дамы́сныя
Р. падазро́на-дамы́снага падазро́на-дамы́снай
падазро́на-дамы́снае
падазро́на-дамы́снага падазро́на-дамы́сных
Д. падазро́на-дамы́снаму падазро́на-дамы́снай падазро́на-дамы́снаму падазро́на-дамы́сным
В. падазро́на-дамы́сны (неадуш.)
падазро́на-дамы́снага (адуш.)
падазро́на-дамы́сную падазро́на-дамы́снае падазро́на-дамы́сныя (неадуш.)
падазро́на-дамы́сных (адуш.)
Т. падазро́на-дамы́сным падазро́на-дамы́снай
падазро́на-дамы́снаю
падазро́на-дамы́сным падазро́на-дамы́снымі
М. падазро́на-дамы́сным падазро́на-дамы́снай падазро́на-дамы́сным падазро́на-дамы́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

подозри́тельно нареч. падазро́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́сы, ‑ая, ‑ае.

Недаверлівы, падазрона, непрыязны (пра позірк). Скосы позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́рам, ‑у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.

2. Тое, што і мясаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́ўзаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскоўзаць.

2. у знач. прым. Слізкі, коўзкі. Пятро доўга ішоў раскоўзанай вуліцай паўз абшытыя шалёўкай прысадзістыя дамы. М. Стральцоў. Дзверы ў зямлянку былі нізкія. Спуск круты і раскоўзаны. Мыслівец.

3. у знач. прым. Раскіданы, растрэсены коўзаннем. Людзі з .. [фурманак] ціха паглядалі .. на раскоўзаную салому пад сабою. Чорны. Кандрат вельмі ж падазрона зірнуў на раскоўзаны ложак. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бядня́к, бедняка. м.

Небагаты, незаможны, бедны чалавек. [Элія Бакучава:] — Багаты раз на жыцці памірае — бядняк штодзень. Самуйлёнак. Распрадавалі.. [такароўцы] апошнія здабыткі, каб плаціць адвакатам, зрабіліся беднякамі. Бядуля. // Бедны селянін, якога эксплуатавалі багачы. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, яны [Цітаўна з сям’ёй] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін. Спачатку ўся Гусевіца пайшла ў калгас, адны беднякі арганізаваліся. Асіпенка. Перш за ўсё вельмі падазрона, што на сход закліканы адны толькі беднякі і, што яшчэ больш дзіўна, Мікіта! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшарпаць.

2. у знач. прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты. Навуменка. Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго. Краўчанка. // Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада. Няхай. Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм.

1. Глядзець скоса, убок; касіцца. Даведаўшыся, што Віктар едзе ў Зарэцкую МТС, .. [Рыгор] доўга тлумачыў, як лепш, туды ехаць, і ўсё неадабральна касавурыўся на дзверы кабінета Гардзеева. Даніленка. Аж да самага калгаса буланчык усё яшчэ недаверліва касавурыўся і трывожна стрыг вушамі. Якімовіч.

2. перан. Адносіцца недружалюбна, падазрона, варожа. Касавурыўся на .. [Зараніка] хіба адзін Ваўчок, які ўсё яшчэ лічыў, што мінулагодні нарыс Зараніка і выступленне Паходні .. падарвалі славу МТС. Хадкевіч. — Бачыш, як на цябе касавурыцца родная дачка, дарма што і падарунак здагадаўся за тры гады прывезці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)