1) дэкаратыўна аформленая ніша са статуяй святога ў гатычнай архітэктуры;
2) ніша для падараванняў у алтары каталіцкага храма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
я́мка, -і, ДМя́мцы, мн. -і, я́мак, ж.
1.гл. яма.
2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н.
Ямкі на шчочках.
3.Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел.
|| памянш.я́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Кэ́пка ’пячурка, невялікая ніша ў печы’ (Жыв. сл.). Гл. кэбка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
alcove
[ˈælkoʊv]
n.
мала́я камо́рка; алько́ў -ва m., ні́шаf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Кі́пка ’ніша ў печы для сушкі радна і рукавіц’β (Дразд., Шушк.). Гл. кебка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ло́джыя, ‑і, ж.
Памяшканне, у якім замест вонкавай сцяны — адкрытая каланада ці арка. // Адкрытая з фасаднага боку будынка ніша з балконам. [Барушка:] — Гэта лоджыі, Алачка. Чарговая ідэя твайго бацькі. Яны павінны упрыгожваць ансамбль.Карпаў.
[Іт. loggia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак.Сіняўскі.
2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка.Хведаровіч.У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь.Васілеўская.
3.Абл.Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячора, грот, ніша
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),
паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш.еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).