2) прыво́дзіць да зьнямо́гі, мардава́ць, зьнясі́льваць
Sickness often prostrates people — Хваро́ба ча́ста зьнясі́львае людзе́й
2.
v.i.
1) па́даць ні́цма
2) зьнемага́ць; стра́чваць сі́лы, слабе́ць, дахо́дзіць да зьнямо́гі
3.
adj.
1) які́ ляжы́ць ні́цма
2) зва́лены, зьнямо́жаны, зьнясі́лены (хваро́бай)
3) бясьсі́льны, перамо́жаны
a prostrate enemy — перамо́жаны во́раг
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
труха́, ‑і, ДМ труса, ж.
Разм. Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха. Шашура злез на зямлю і атрос з сябе саламяную труху.Мележ.// Дробныя сухія рэшткі чаго‑н. наогул (паперы і пад.). Недасушаны торф траціць свае высокія паліўныя якасці, а пад дзеяннем марозу і зусім разбураецца, ператвараецца ў труху.«Беларусь».//перан. Што‑н. нікчэмнае, якое не мае карысці. Хто ж рые ямы на шляху, у пыл паваліцца той ніцма, і ператруць яго ў труху пуцін далёкіх навальніцы.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
prone
[proʊn]
adj.
1) схі́льны
We are prone to think evil of people we dislike — Мы схі́льныя дрэ́нна ду́маць пра людзе́й, які́х мы ня лю́бім
2) распасьцёрты; які́ ляжы́ць ні́цма
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр.ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус.ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав.ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ.nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапа́л, ‑а, м.
Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. //Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу.Броўка.Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе.Ракітны.// Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі.Васілевіч.Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́к, прысл.
1. На адзін з бакоў. Галас, схіліўшы набок галаву, падышоў да мяне бачком.Колас.Машыну падкінула і нахіліла набок.Новікаў.Русыя валасы акуратна зачасаны набок.Алешка.Схапіўшыся за грудзі, дэсантнік пахіснуўся набок, ніцма ўпаў на зямлю.М. Ткачоў.// Набакір; накасяк. У пасаджанай набок новенькай шапцы з залацістай эмблемай чыгуначніка.. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь.Ракітны.// Убок (адкінуць, адставіць і пад.). Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Набок — рукавіцы, ватоўку — набок.Бялевіч.Ад яго [Міколавых] удараў каскі Адлятаюцца набок.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ніц1 ’ніцма, тварам да зямлі’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Пятк., Шат., Сл. ПЗБ), укр.ниць, рус.ниц, ничь, ст.-чэш.nic, славен.nic, серб.-харв.ниц, параўн. ст.-слав.паде ниць. Прасл.*nicь параўноўваюць з лат.nica ’мясцовасць уніз па рацэ’, ст.-інд.nīcas ’нізкі’, nicāt, nīcāiş ’унізе’, ст.-в.-ням.nidar ’уніз’, што выводзіцца з асновы і.-е.nī‑ ’уніз’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 222).
Ніц2 ’спод, левы бок тканіны ці адзежы’ (Нас.), рус.ничь ’тс’, польск.nice ’левы бок тканіны’, славац.níce ’тс’ (< польск., Махэк₂, 399), серб.-харв.нице ’навыварат’. Гл. ніц1.
анаматапея, 1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай ўтварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).