пе́стовать несов.

1. (нянчить) уст., прост. ня́ньчыць; (нежить) пе́сціць;

2. (заботливо выращивать, воспитывать) перен., книжн. гадава́ць; выхо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пеленгава́ць ’выхоўваць, песціць, мілаваць’ (Нас.), ’даглядаць, клапаціцца’ (Сцяшк. Сл.), пелянґава́ць ’даглядаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пеле́гаваць ’выхоўваць, няньчыць, песціць; біць’ (Растарг.). З польск. pelęgnować, pielęgować, pielegować ’даглядаць, песціць’, ’клапаціцца’, якое з ням. pflegen (в.-ням. phlëgan) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бік1 ’вабік для курапатак’ (Маш.). Вытворнае ад дзеяслова ба́біць ’вабіць’ (гл.).

Ба́бік2 ’шпакоўня’ (Сцяшк. МГ). Па паходжанню, мабыць, ідэнтычнае ба́бік1 (гл.): *’домік для прываблівання птушак’. Аднак не выключаецца і сувязь з дзеясловам ба́біць ’цешыць, няньчыць, цацкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танянёх ’выгук пры няньчанні дзіцяці’ (Нас., Касп.); танянёха ’дзіця, якое любіць, каб яго песцілі’, танянёхаць ’песціць, няньчыць’, танянёшыць ’тс’ (Нас.), танянёхацца ’непамерна песціць’ (полац., Нар. лекс.), танянёшыцца ’нянькацца, вазіцца’ (Нас.). Гукапераймальнае, параўн. укр. танана́ ’выгук здзіўлення’, балг. танани́кам ’падспеўваць’, макед. тананика ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́ршынец, ‑нца, м.

1. Першае, старэйшае дзіця. Яму, першынцу ў сям’і, змалку выпаў нялёгкі абавязак няньчыць меншых братоў і сястрычак. С. Александровіч.

2. перан.; чаго або які. Тое, што з’явілася ці было створана першым у адносінах да наступных падобных прадметаў. На ўскраіне нашага горада разлёгся сваімі новымі карпусамі першынец індустрыялізацыі нашага краю — завод сельскагаспадарчых машын. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

piastować

незак.

1. няньчыць;

2. займаць;

piastować wysoki urząd (godność) — займаць высокую пасаду (высокае становішча)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

забаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Весяліць, пацяшаць чым‑н. цікавым, забаўным. [Лабановічу] было надзвычайна вісела, язык развязаўся, ён забаўляў паненак; яны слухалі і смяяліся. Колас. [Эдвард Лявэр] узяў дзіця на рукі, прытуліў да сяк, падняў яго высока на руках, пачаў усміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі. Чорны. // Займаць гаворкай, адцягваць увагу ад чаго‑н. — Не забаўляй, вон з поля! — крычыць высокі. — Чаго зубы загаворваеш!.. Галавач. // Даглядаць, няньчыць. Цэлы дзень забаўляла бабка ўнучку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́ўкаць ‘калыхаць’ (Жд. 2), ‘трымаць дзіця на руках’, ‘няньчыць’, ‘гадаваць’ (мядз., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), со́ўкацца ‘хадзіць з кута ў кут; блытацца’ (калінк., хойн., Арх. ГУ). Інтэнсіў ад соваць (гл.), параўн. со́ўваць ‘соваць’ (Арх. Федар.), со́ўвацца ‘хадзіць за кім-небудзь, бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), магчыма, праз стадыю інтэр’екцыі соў(к)! (пра хуткі рух). Меркаванне пра развіццё спецыяльных значэнняў ‘гадаваць, даглядаць’ пад уплывам літ. sáugoti ‘берагчы, сцерагчы’ гл. Санько, Крыўя, 1996, 1, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nurse

[nɜ:rs]

1.

n.

1) мэдыцы́нская сястра́, мэдсястра́ f.

2) ня́нька f.

2.

v.

1) быць, працава́ць мэдсястро́й

2) дагляда́ць; лячы́ць (хво́рых і пад.)

3) ня́ньчыць (дзяце́й)

4) кармі́ць (дзіця́ грудзьмі́)

- nurse a plant

- nurse a fire

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгаваць ’песціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengować ’закручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говать ’даглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegen ’даглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)