gangling [ˈgæŋglɪŋ] adj. цыба́ты, падга́лісты; нязгра́бны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gawky [ˈgɔ:ki] adj. нязгра́бны, нехлямя́жы, няўклю́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ungainly [ʌnˈgeɪnli] adj. нязгра́бны, няспры́тны, нехлямя́жы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

невзра́чный несамаві́ты, непрыго́жы; нязгра́бны; (жалкий) мізэ́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

топо́рный

1. сяке́рны;

2. перен. нязгра́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуглава́ты, -ая, -ае.

1. З выступамі і вугламі, няроўны.

Вуглаватыя камяні.

Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).

2. перан. Няўклюдны, нязграбны.

Вуглаватыя рухі.

|| наз. вуглава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

all thumbs

нязгра́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар. т-ра П’еро.

Да арт. Арлекін. П.​Сезан. П’еро і Арлекін. 1888.

т. 1, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няге́глы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы; няўдалы.

Н. конь.

2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны.

Нягеглыя літары.

3. Няўмелы, ні да чаго не здатны.

Нягеглая гаспадыня.

|| наз. няге́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

косола́пый

1. касала́пы, крывала́пы;

2. (неуклюжий) нязгра́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)