Мазані́на ’мазня, нядбайна напісанае ці намаляванае’ (ТС) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 42). Да ма́заць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
негліжы́раваць
(фр. negliger, ад лац. negligare = зневажаць)
грэбаваць чым-н., адносіцца да чаго-н. нядбайна, без увагі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
валя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.
1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.
В. ў пяску.
2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (разм.).
В. на канапе.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (разм.).
На падлозе валяецца ручнік.
◊
На дарозе не валяецца — дарма, лёгка не дастаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
начы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Напісаць хутка або нядбайна. — У нас, разумееш, напрыклад, на год план: зрабіць некалькі сот станкоў, — начыркала Галя на цыраце лічбу. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
opieszale
1. павольна; вяла;
2. нядбайна, нядбала;
pracować opieszale — нядбала працаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
манкі́раваць
(фр. manquer)
нядбайна адносіцца да чаго-н., пагарджаць чым-н. (напр. м. заняткамі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
◎ Паціля́гаць ’памыць абы-як’ (віл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад рус. телега. Семантычна падлягаць адэкватнае рус. повозити, напр., у выразе повозить тряпкой туда‑сюда ’нядбайна памыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нядба́йнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў, да справы. Разам з іншымі рабочымі Вроня змагаецца з безгаспадарнасцю, з нядбайнікамі, з-за якіх шмат прадукцыі ідзе ў брак. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нако́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. чаго. Корпаючы, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. Накорпаць дробненькіх грыбоў. Накорпаць карэння.
2. перан.; што і без дап. Зневаж. Дрэнна, нядбайна што‑н. зрабіць. Накорпаць запіску.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацверазі́цца, ацверажуся, ацвярэзішся, ацвярэзіцца і ацвяро́зіцца, ‑рожуся, ‑розішся, ‑розіцца; зак.
Стаць цвярозым пасля ап’япення. Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і нядбайна матнуў рукою. Гартны. // перан. Пачаць цвяроза думаць, меркаваць пра што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)