нако́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. чаго. Корпаючы, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. Накорпаць дробненькіх грыбоў. Накорпаць карэння.

2. перан.; што і без дап. Зневаж. Дрэнна, нядбайна што‑н. зрабіць. Накорпаць запіску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)