Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
eager
[ˈi:gər]
adj.
нецярплі́вы; па́лкі; заўзя́ты, шчы́ры (да пра́цы)
to be eager — мо́цна хаце́ць; шчы́ра стара́цца
•
- eager beaver
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
по́рах, -у, м.
1. Выбуховае рэчыва для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі.
Бяздымны п.
Трымаць п. сухім (таксама перан.: быць заўсёды гатовым да абароны). Пахне порахам (перан.: набліжаецца вайна). Пораху не выдумае (перан.: пра недалёкага чалавека; разм.).
2.перан. Пра запальчывага ці вельмі жвавага чалавека (разм.). Такі нецярплівы чалавек, словам — п.
○
Бочка з порахам — пра неадступную пагрозу, вялікую небяспеку.
Не нюхаць пораху (разм.) — не быць у баях.
Не хапае пораху (разм.) — недастаткова сіл, настойлівасці для чаго-н.
Порах дарэмна траціць (разм.) — дзейнічаць або гаварыць упустую.
|| прым.парахавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
agog
[əˈgɑ:g]1.
adj.
нецярплі́вы, па́лкі; усхвалява́ны, праня́ты
They were all agog to see her — Ім не цярпе́лася паба́чыць яе
2.
adv.
нецярплі́ва; зь вялі́кім жада́ньнем, ціка́васьцяй; узбу́джана
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
по́рах, ‑у, м.
1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у].Крапіва.
2.Разм. Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах.Пестрак.
•••
Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму.
Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю.
Бочка з порахамгл. бочка.
Не нюхаць порахугл. нюхаць.
Не хапае порахугл. хапаць.
Пахне порахамгл. пахнуць.
Трымаць порах сухімгл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rasch
1.a
1) ху́ткі
2) жва́вы, уві́шны, бы́стры
3) запа́льчывы, нецярплі́вы
2.adv
1) ху́тка
2) жва́ва;
die Árbeit geht ihm ~ von der Hand рабо́та ў яго спо́рна ла́дзіцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
няўры́мслівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы. Сам гарачы, няўрымслівы, .. [Рэндал] і другім не дае сядзець без работы.Гамолка.Толькі няўрымслівыя хлапчукі.. увесь час выскоквалі на віднае месца, за што ім перападала ад бацькоў і матак.Броўка.// Уласцівы такому чалавеку. Лёня спрактыкаваным вокам прыкмеціў, што не ад хвалявання стары такі рухавы — характар няўрымслівы.Новікаў.Няўрымслівая натура не давала .. [Ганне] спакою, асабліва цяпер, калі яна апынулася ў гушчы барацьбы.Няхай.// Які не сціхае, не змаўкае, не спыняе працяглы час сваёй дзейнасці. Кіпіць у цяснінах, ляціць на прастор Бурлівы, няўрымслівы Вахш.Кірэенка.Вее вецер вясновы, няўрымслівы, свежы.Зарыцкі.
2.Нецярплівы. Самыя наравістыя, самыя няўрымслівыя коні ў яго станавіліся рахманыя, супакойныя, пакорлівыя.Дубоўка.Маленькім крыклівым няўрымслівым сынам наогул здаецца, што час стаіць на месцы...Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ско́ры ‘які адбываецца з вялікай хуткасцю; хуткі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ‘хуткі (у рабоце)’ (ЛА, 3), ‘хуткі, нецярплівы’ (Сл. ПЗБ), ско́ра ‘хутка, жвава’ (Варл.). Укр.ско́рий, рус.ско́рый, стараж.-рус.скоръ, польск.skory ‘скоры’, skoro ‘як толькі, амаль’, в.-луж.skerje, н.-луж.skóro ‘скора; амаль’, чэш.skorý ‘скоры’, skoro ‘амаль’, славац.skorý, серб.-харв.ско́ро ‘нядаўна’, славен.skóro, skȏraj ‘скора; амаль’, балг.ско́ра ‘скора, хутка’, макед.скоро ‘хутка; нядаўна; у хуткім часе; амаль’, ст.-слав.скоръ ‘хуткі, раптоўны; лёгкі’. Прасл.*skorъ, *skoro. Роднасныя літ.skėrỹs ‘саранча’, лат.šķir̃gata, šķirgālis ‘яшчарыца’, грэч.σκιρτάω ‘скачу’, ст.-ісл.skári ‘маладая чайка’, с.-н.-ням.scheren ‘спяшацца’. Гл. Покарны, 934; Фасмер, 3, 654 (там жа і літ-pa); Младэнаў, 585. Ад і.-е. кораня *sker‑ ‘рэзаць’ > ‘хуткі рух’; гл. БЕР, 6, 781–782. Сной₁ (574) выводзіць ад і.-е.*skoro‑ < *sker‑ і параўноўвае з ст.-ням.scerōn ‘разбэшчаны, нахабны’ і роднаснымі. Роднасць з ст.-в.-ням.rasc, ням.rasch, мяркуемая Махэкам₂ (547), па фанетычных прычынах адмаўляецца Шустарам-Шэўцам, 1295.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
anxious
[ˈæŋkʃəs]
adj.
1) неспако́йны, трыво́жны
anxious times — неспако́йныя часы́
to be/feel anxious about someone — непако́іцца за каго́, трэ́сьціся над кім
2) нецярплі́вы
He is anxious for her news — Яму́ ве́льмі хо́чацца атрыма́ць ад яе ве́стку́
3) стара́нны, по́ўны жада́ньня
She was anxious to please her mother — Яна́ стара́лася дагадзі́ць сваёй ма́ці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ско́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца з вялікай скорасцю. Сябры выходзяць крокам скорым. Сядзяць за півам, выпіваюць, Аб розных справах разважаюць.Колас.// Які рухаецца з вялікай скорасцю. Скоры поезд./узнач.наз.ско́ры, ‑ага, м.Яшчэ некалькі секунд — і вось ужо скоры як віхор праляцеў міма.Васілёнак.
2.Разм. Здольны імкліва, хутка дзейнічаць. Скоры ў рабоце. □ А Уладзік .. быў хлопчык жвавы, непаседлівы, скоры да бойкі з сваімі сябрукамі.Колас.Каб мне тады сённяшні розум! Але я — ад роду купаны ў гарачай вадзе — у той час быў вельмі скоры на рашэнне.Карпюк.// Схільны спяшацца; нецярплівы. [Міхальчук:] — Хай ідзе ячмень. На тыдзень хопіць для малатарні? [Мікалай:] — Які ты ў мяне скоры! Хаця б за два ўправіліся.Якімовіч.Як да чаркі — скоры, як да працы — хворы.Прыказка.
3. Які адбываецца хутка, у кароткі тэрмін. Скоры ад’езд.
4. Такі, які павінен адбыцца ў хуткім часе. [Валошын:] Пайшлі, таварышы, Пайшлі. Да скорага спаткання, хлопцы.Глебка.
•••
На скорую рукугл. рука.
На скорым часегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)