niezakłócony

спакойны; непарушны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niezmącony

непарушны, спакойны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГЕ́СТЫЯ,

у грэчаскай міфалогіі багіня агню і хатняга ачага, дачка Кронаса і Геі. Апякунка непагаснага агню — асновы, якая аб’ядноўвала багоў, чалавечае грамадства і кожную сям’ю. На Алімпе сімвалізавала непарушны космас. У рым. міфалогіі Гестыі адпавядае Веста.

Гестыя. Рымская копія з грэчаскага арыгінала. 2-я чвэрць 5 ст. да н.э.

т. 5, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неразруши́мый неразбура́льны; (нерушимый) непару́шны; (неразрывный) непары́ўны, неразры́ўны; (непоколебимый) непахі́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свяшчэ́нны, -ая, -ае.

1. Выключна важны, асабліва пачэсны, святы (у 4 знач.; высок.).

С. абавязак.

С. доўг.

2. У рэлігіі: які валодае святасцю, адпавядае рэлігійнаму ідэалу; боскі.

С. абрад.

Свяшчэннае пісанне.

3. Недатыкальны, непарушны.

Свяшчэнная граніца нашай краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unzerstö́rbar, nzerstörbar a непару́шны, несакруша́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

indestructible

[,ɪndɪˈstrʌktəbəl]

adj.

неразбура́льны, незьнішча́льны; непару́шны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unalterable

[,ʌnˈɔltərəbəl]

adj.

бязьзьме́нны, нязьме́нны, непару́шны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АЛІМПІ́ЙЦЫ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі багі, якія жылі на Алімпе. Паводле міфаў, дзеці бога Кронаса на чале з Зеўсам паўсталі супраць бацькі і тытанаў, перамаглі ў гэтай барацьбе і замацаваліся на Алімпе, падзяліўшы паміж сабой уладу над светам. Вярх. уладыкам стаў Зеўс. Алімпійцы былі абыякавыя да зямных пакут і хваляванняў. Адсюль пераноснае значэнне слова алімпійцы — людзі, якія захоўваюць непарушны («алімпійскі») спакой у любых жыццёвых сітуацыях.

т. 1, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

энзэ́, нескл., м.

Разм. Непарушны запас. Адну лустачку — мой ці Жарнакоў паёк — мы з’ядалі адразу ўранні, другая лустачка ішла ў энзэ. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)