сыска́цца, сышчу́ся, сы́шчашся, сы́шчацца; сышчы́ся; зак. (разм.).

Знайсціся, адшукацца.

Праз некалькі гадзін сыскаўся сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

я́лавіна, -ы, ж.

Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога.

|| прым. я́лавінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго. Прынесці, прыцягнуць за некалькі прыёмаў.

Н. вады ў лазню.

2. чаго. Украсці за некалькі прыёмаў у якой-н. колькасці (разм.).

3. каго (што). Пакараць, цягаючы за вушы, валасы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

назграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Згрэбці вялікую колькасць чаго-н.

Н. некалькі коп сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

памаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каму, чым.

Махнуць некалькі разоў.

П. рукой, каб хутчэй ішлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гранёны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

Г. стакан.

2. Які падвяргаўся граненню.

Г. хрусталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ро́стань¹, -і, ж.

1. гл. расстацца.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх.

Р. у некалькі месяцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

назво́зіць, -зво́жу, -зво́зіш, -зво́зіць; зак., каго-чаго.

Звезці вялікую колькасць чаго-н. у некалькі прыёмаў.

Н. бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шматскладо́вы, -ая, -ае.

Які ў сваёй будове мае некалькі, шмат складоў.

Шматскладовае слова.

|| наз. шматскладо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шху́на, -ы, мн. -ы, шхун, ж.

Марское судна, якое мае дзве або некалькі мачтаў з касымі парусамі.