Схаласо́піць ’распрадаць за нішто’ (Сцяшк. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне на базе мясцовага хало́сны ’халасты, нежанаты’ (гл.), другая частка нагадвае народнае хвіласо́п ’філосаф’ (Нас.), chwałazòp ’тс’ (Пятк. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
celibate
[ˈseləbət]1.
n.
1) нежана́ты -ага m., халасты́ -о́га m.; неза́мужняя f.
2) цэліба́т -а m. (асо́ба)
2.
adj.
нежана́ты, неза́мужняя, бясшлю́бны
celibate life —
а) бясшлю́бнае жыцьцё
б) жыцьцё ў цэліба́це
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́жань ’эпілепсія, прыпадак’ (Ян.). Няясна, магчыма, звязана з нёжань ’нежанаты, марцовы кавалер’ (Некр.), што, відаць, тлумачыцца тым, што пры эпілепсіі не жаніліся з-за дрэннай спадчыннасці, ці табуізаваная назва хваробы ад гнаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цэліба́т
(лац. caelibatus, ад caelebs = нежанаты)
абавязковая бясшлюбнасць, устаноўленая для каталіцкага духавенства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДРУ́ЖКІ,
вясельныя чыны з бліжэйшай світы маладой (незамужняя сястра, дачка хросных бацькоў, блізкія сяброўкі) або маладога (нежанаты брат, блізкія сваякі, сябры). Д. нявесты (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі) суправаджалі яе на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду ў дом маладога. Галоўнай была старшая Д., якая разам з маладой хадзіла на запросіны, удзельнічала ў выпяканні каравая, віла вянок на суборную суботу, расплятала і заплятала касу на пасадзе і г.д. Старшы Д. з боку жаніха разам з ім хадзіў запрашаць на вяселле радню, ехаў за маладой, садзіў маладога на пасад, трымаў вянок над яго галавой у час вянчання. Звычайна колькасць Д. была няцотнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Алег) (сапр.Пушкін Алег Аляксеевіч; н. 5.1.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960), Літ.ін-т імя М.Горкага (1969), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1978). Працаваў на Бел. тэлебачанні, кінастудыі «Беларусьфільм» 3 1993 у час. «Нёман». Друкуецца з 1963. Піша на рус. мове. Асн. тэмы: жыццё гараджаніна ў першым пакаленні, побыт людзей правінцыяльных гарадоў Беларусі (кн. прозы «У час развітання», 1975, «У гасцях і дома», «Знаёмы», абедзве 1977, «Рысы і абліччы», 1985, «Па абодва бакі прахадной», 1987, «Самастойнае жыццё», 1990). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хочаце любіце, хочаце не», п’есы «Салгалі Богу, салгалі» (1993). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
халасцяк, нежанаты, бабыль; кавалер (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
хло́пец, ‑пца, м.
Малады чалавек, юнак. Дэмабілізаваўся хлопец з арміі, прыехаў у родную вёску.Хадкевіч.За сталом старшыні ён убачыў такога ж, як сам, маладога хлопца.Дуброўскі.//Нежанаты мужчына. У Сцяпана Лісоўчыка — усё дочкі. Вясёлы, гаманкі быў, калі ў хлопцах хадзіў.Ракітны.
•••
Свой хлопец — просты, вясёлы, кампанейскі чалавек (мужчына).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unattached
[,ʌnəˈtætʃt]
adj.
1) недалу́чаны, во́льны
2) не зьвяза́ны (з гру́пай, арганіза́цыяй), незале́жны
3) во́льны, нежана́ты; незару́чаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)