2) адасо́блены, асо́бны, ізалява́ны (на во́страве)
3) ву́зкі; абмежава́ны, недалёкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
◎ Пустадэ́ліна ’пусты, недалёкі чалавек, пустамалот’: пірьстань тьбаліць, пустадэліна (міёр., Нар. словатв.). Зыходны дзеяслоў *пустадэліць ад пусты (гл.) і *дэліць няяснага паходжання, магчыма, экспрэсіўны варыянт ад дыял.дзелаць, дзела, параўн. рус.дыял.пустым делом ’хутка’, с пустого діла ’з-за дробязей, без прычыны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
únfern
1.
aнедалёкі, блі́зкі
2.
adv (G) недалёка, непадалёку (ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блізкі, недалёкі, сумежны, суседні
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
скна́рысты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і скнарлівы. Не мог жа Змітрок, скнарысты і недалёкі чалавек, з якім Кірыл звязаўся дружбаю, дапамагчы яму знайсці сваё месца.Кавалёў.Здаўна ведаючы скнарысты Кастусёў характар, .. Антон проста ў вочы спытаў: — Што ў цябе?Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Прастадушны, няхітры. Праставаты выгляд. □ Можна было толькі падзівіцца, адкуль у гэтага, з выгляду праставатага чалавека, такі тонкі розум?Шашкоў.
2.Недалёкі, наіўны. Гэты ўрывак раскрывае філасофію герояў рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў мужыцкім праставатым успрыняцці.У. Калеснік.
3. Нескладаны, просты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства.Кулакоўскі.Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мацёха, мацю́ха, цёха‑мацёха, цю́ха‑мацю́ха ’недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца’ (міёр., З нар. сл.). Уграфінізм. Параўн. рус.вяц., арэнб.мася, маська ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’, мася‑мася, мась‑мась ’тс’, якія з удм.mes ’ягнё’, коміmež ’авечка’ < новаперс.meš, авест.maēša (Фасмер, 2, 579). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым.Сабаленка.//Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)