наця́гвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Зал. да нацягваць (гл. нацягнуць у 1–3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напя́лить сов. напну́ць; (с трудом надеть) нацягну́ць; (надеть неподходящее) обл. напрану́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натяну́ть сов. нацягну́ць, мног. панаця́гваць; (натужить — ещё) напя́ць, напну́ць, мног. панапіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

napiąć

зак.

1. нацягнуць, напяць;

napiąć struny — нацягнуць струны;

2. напружыць;

napiąć uwagę — напружыць увагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Нату́га ’напружанне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк.), ’празмернае напружанне сіл’ (Сл. ПЗБ), натужыцьнацягнуць, напружыць’ (Бяльк.). Гл. тугі́, ту́жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацяжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Спец. Зрастанне скуры, пашкоджанай раненнем. Першаснае нацяжэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́струніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Выпрастаць, распрастаць, нацягнуць як струну. Ляціць [цягнік] праз выгары і рэкі, Гудкі паўстанкам аддае. Чыгунка выструніла рэйкі, Як лейцы пругкія свае. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; напя́ў, -пя́ла; -пні́; -пя́ты; зак., што.

1. Нацягнуўшы, зрабіць тугім або туга замацаваць.

Н. лейцы.

Н. струны на скрыпцы.

2. Надзець што-н., нацягнуць (разм.).

Н. боты.

|| незак. напіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. напіна́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nawlec

зак.

1. надзець; нацягнуць;

nawlec poszewkę — нацягнуць наўлечку;

2. зацягнуць; уцягнуць;

nawlec igłę (na nitkę) — зацягнуць (уцягнуць) нітку (у іголку);

3. нанізаць; налыгаць;

nawlec korale — нанізаць каралі;

4. нацягнуць; нацягаць;

nawlec gałęzi — нацягнуць (нацягаць) галля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

настру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Нацягнуць, напяць як струну. Наструніць леску.

2. Напружыць. Хатні драпежнік .. прытуліўся да коміна, наструніў цела. Асіпенка. Зося ўздрыгнула, наструніла шыю. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)