папатачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што і чаго.

Разм. Тачыць доўга, неаднаразова (на станку і пад.); натачыць многа (дэталей і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Натачыць касу мянташкай. Толькі на хвілінку прыпынак — намянціць касу — і далей, далей, далей. Як п’яны, узмахваў касою Міхась. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панато́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае.

П. нажы.

2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго-н.

П. верацён.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго-н. (пра грызуноў, насякомых).

Мышы панаточвалі саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак.

1. што. Натачыць крыху.

П. сякеру.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.).

Шашаль падтачыў бярвенне.

3. перан., каго-што. Аслабіць, прывесці ў заняпад.

Падточанае здароўе.

Гэта хвароба падтачыла яго.

|| незак. падто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

whet

[hwet]

v.t.

1) тачы́ць

to whet a knife — натачы́ць нож

2) Figur. узбуджа́ць; завастра́ць (апэты́т, жада́ньне)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

отточи́ть сов.

1. (сделать острым) навастры́ць, мног. панаво́стрываць; (на точиле) натачы́ць, мног. панато́чваць;

2. перен. адтачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы». Свірка.

2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.

3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.

патачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль... Баранавых. Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася. Пташнікаў.

2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае. Панаточваць нажы.

2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго‑н. Панаточваць верацён.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Панаточвалі мышы саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

Зрабіць вострым, натачыць. Адточыць серп Рыгорка для Марылі, З пілы касу наладзіць. А. Александровіч. // перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным (мову, стыль). Можна сказаць, што ў гэтай форме [аглядаў] Багдановіч адтачыў сваё пяро крытыка, тут упершыню бліснуў трапнасцю назіранняў, тонкім пранікненнем у канкрэтныя з’явы літаратурнага працэсу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць злёгку, крыху або дадаткова. Падтачыць нож. Падтачыць сякеру.

2. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.). [Ляксандра:] — Шашаль падтачыў падрубы. Баранавых.

3. перан. Аслабіць, падарваць (сілы, здароўе і пад.). З выгляду [Люся] была змізарнелая, бляклая — як бы цяжкая хвароба падтачыла яе і яна толькі-толькі стала на ногі. Навуменка.

•••

Камар носа не падточыць гл. камар.

падтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Далучыць для падаўжэння, павелічэння чаго‑н. [Янка:] — Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)