натачы́ць¹ гл. тачыць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натачы́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны; зак., чаго.

Пра грызуноў, насякомых: нагрызці нейкую колькасць чаго-н.

Мышы натачылі дзірак.

|| незак. нато́чваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натачу́ нато́чым
2-я ас. нато́чыш нато́чыце
3-я ас. нато́чыць нато́чаць
Прошлы час
м. натачы́ў натачы́лі
ж. натачы́ла
н. натачы́ла
Загадны лад
2-я ас. натачы́ натачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час натачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

натачы́ць I сов.

1. (на точиле) наточи́ть, наостри́ть, отточи́ть;

2. (на токарном станке) наточи́ть

натачы́ць II сов. (о мышах) нагры́зть; (о кроте) нары́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

1. што. Навастрыць на тачыле. Я сякеру вазьму, Натачу, навастру, І пайду ў сыр-бор, На зарніцу-зару. Бядуля. // чаго. Тое ж, але ў вялікай колькасці. Натачыць дзесятак нажоў.

2. чаго. Вырабіць на такарным станку нейкую колькасць чаго‑н. Натачыць дэталей.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці нейкую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Натачылі мышы саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натачы́ць

1. разм. (рабіць вострым на тачыле) schlifen* vt;

2. (вырабіць нейкую колькасць на такарным станку) (ine bestmmte Mnge) drhen vt (па метале); drchseln vt (па дрэве)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тачы́ць¹, тачу́, то́чыш, то́чыць; то́чаны; незак., што.

1. Рабіць вострым рэжучую частку, лязо чаго-н. з дапамогай тачыла, бруска і пад.; вастрыць.

Т. нож.

2. Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).

3. Вырабляць што-н., апрацоўваючы на такарным станку.

Т. дэталі.

|| зак. натачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны (да 1 і 2 знач.) і вы́тачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 3 знач.).

|| наз. тачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нато́чваць² гл. натачыць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намянці́ць, -мянчу́, -ме́нціш, -ме́нціць; -ме́нчаны; зак., што.

Натачыць касу мянташкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)