obsadzać

незак.

1. абсаджваць, насаджваць;

obsadzać drzewami — абсаджваць дрэвамі;

2. укамплектоўваць кадры;

obsadzać stanowiska — прызначаць на пасады;

3. тэх. насаджваць, асаджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ufstecken

vt

1) нако́лваць; надзява́ць, наса́джваць

2) утырка́ць

3) перан. пасава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

inpflanzen

1.

vt

1) садзі́ць (расліны)

2) наса́джваць

2.

(sich) укараня́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ніза́ць

1. (насаджваць адно за адным) ufreihen vt, uffädeln vt;

2. перан. (словы, рыфмы) leicht aneinnder rihen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

nadziewać

незак.

1. начыняць (чым);

2. надзяваць, насаджваць (на што)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

helve

[helv]

1.

n., esp. Brit.

тапары́шча n., ру́чка малатка́, дзяржа́льна n.

2.

v.t.

наса́джвацьяке́ру на тапары́шча)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Настрамі́ць (настромі́ць) ’неакуратна налажыць, накідаць абы-як’ (ТС), настрамя́шыць ’скласці абы-як’ (клецк., Жыв. сл.), ’падняць, задраць’ (любан., Жыв. сл.), параўн. палес. настромля́ть вощи́нунасаджваць вашчыну на крыжавіну для прываблівання пчол’ (Анох.), укр. настроми́ти ’наткнуць’. Гл. стром, страмля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насажда́ть несов. наса́джваць; (укоренять) укараня́ць; (вводить) заво́дзіць, уво́дзіць; (распространять) пашыра́ць, распаўсю́джваць;

насажда́ть нау́ки, культу́ру, иде́и укараня́ць (пашыра́ць) наву́кі, культу́ру, ідэ́і;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наворашнік ’шкло ад газавай лямпы’ (беласт., «Ніва», 24 чэрв. 1979 г.). Хутчэй за ўсё ад навірицьнасаджваць, насоўваць’, параўн. аўраць (гл.), што ў сваю чаргу узыходзяць да праславянскага ітэратыўнага дзеяслова *verati/*virati (гл. Варбат, ОЛА, 1981, 281), параўн. рус. пск., наўг. вирать, верать ’соваць, усоўваць’, балг. ера ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замару́дзіць, ‑руджу, ‑рудзіш, ‑рудзіць; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным, паменшыць скорасць чаго‑н. Замарудзіць крок. □ Цягнік якраз замарудзіў хаду каля паўстанка. Хадкевіч.

2. без дап., з інф. або з чым. (звычайна з адмоўем). Затрымацца, прыпазніцца. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі. Сцёпа, вядома, не замарудзіў прынесці кніжку, чым яшчэ больш узрадаваў дзядзьку Мікалая. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)