Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЁТР ЯЎСЕ́ЕВІЧз Галынца,
бел. іканапісец 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага р-на. Аўтар абраза «Нараджэнне Маці Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійна-кананічнага сюжэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wéihnachtenpl Каля́ды; рэл. Бо́жае Нараджэ́нне;
an [zu] ~ на Каля́ды [Бо́жае Нараджэ́нне]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕРА́ЦЫЯ (ад лац. generatio нараджэнне, размнажэнне),
пакаленне ў біялогіі, 1) нараджэнне, узнаўленне; разавае патомства адной групы або папуляцыі асобін. Некаторыя арганізмы даюць мноства (прасцейшыя), некалькі (насякомыя, мышы, трусы), адну (многія капытныя, драпежныя) генерацыі за год або нават адну генерацыю за некалькі гадоў (кіты, сланы).
2) Усё непасрэднае патомства асобін папярэдняга пакалення.
3) Перыяд жыцця чалавека, жывёлы (або расліны) ад пачатку яго развіцця да палаваспелага стану. Напр., у чалавека — бацькі, дзеці і ўнукі — 3 паслядоўныя пакаленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радзі́ны, ‑дзін; адз.няма.
Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні.Караткевіч.// Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. □ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...ГОНІЯ (ад грэч. gonē, goneia зараджэнне, нараджэнне), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да нараджэння, паходжання, напр., гетэрагонія, касмагонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рожде́ствомн. нет, рел. Каля́ды, род. Каля́д; Ко́ляды, род. Ко́ляд; каляда́, -ды́ж.;
рожде́ство Христо́воНараджэ́нне Хрысто́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нітраге́н
(лац. nitrogenium, ад гр. nitron = салетра + genos = нараджэнне)
лацінская назва азоту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТЫПІРАГЕ́НЫ (ад анты... + грэч. pyr агонь + genos нараджэнне),
рэчывы, якія прадухіляюць самазагаранне вугалю, рудаў, торфу і інш. Як антыпірагены выкарыстоўваюць ваду, сілікаты натрыю, плёнкаўтваральныя растворы, інгібітары акіслення і інш. Прызначаны для прадухілення пажараў у рудніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААГО́НІЙ (ад аа... + грэч. gonē нараджэнне),
«жаночы» орган палавога размнажэння водарасцяў і некаторых грыбоў, якім уласціва аагамія. Звычайна складаецца з 1 клеткі, у якой утвараецца 1 або некалькі яйцаклетак. У харавых і некаторых інш. водарасцяў аагоній шматклетачны.