накасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

Разм. Напрацавацца, стаміцца на касьбе. Пакуль мы дабяромся да сенажаці, — гаварыў дзед.., — дык людзі накосяцца. Даніленка. Дарма стараста непакоіўся, што касцы будуць спаць. Тыя накасіліся ўжо да дзесятага поту. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урабі́цца разм.

1. (запэцкацца) sich beschmeren; sich beschmtzen;

2. (напрацавацца) viel rbeiten, sich brackern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Напрацавацца шыючы. Нашыцца за свой век.

нашы́цца 2, ‑шыецца; зак.

Разм. Набіцца куды‑н., сабрацца дзе‑н. у вялікай колькасці. Прыйшлі малодшыя хлопцы, сябры Міколы. Нашылася поўная кухня дзяцей... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.

Разм.

1. у што і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся? Місько.

2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Нацяле́мкацца, нацелемкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС). Відаць, да гукапераймальнага *цялем (целем), параўн. целёмаць ’разумець’, целемёш ’поўнае дзіця’ (ТС), параўн. пацапацца ’наесціся; напрацавацца і г. д.’, нацёпкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

namachać się

зак.

1. намахацца;

2. разм. напрацавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wypocić się

зак.

1. выпацець;

2. напрацавацца да поту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нанасі́цца, ‑нашуся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

Разм. Многа, доўга або ўволю панасіць каго‑, што‑н. Нанасіцца вады за дзень. □ Эх ты, лёс чалавечы! Што ты робіш са мною? Я яшчэ не нанасіўся.. Сяргейкі, не нацешыўся ўсмешкамі. Сабаленка. // Напрацавацца, носячы што‑н. — Я прынясу [вады] яшчэ, — кажу я, — прынясу!.. Ды мама не дае мне вядра. — Наносішся яшчэ, — гаворыць яна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы. Шкура добра вырабілася.

2. Разм. Запэцкацца. Вырабіцца ў сажу.

3. Разм. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. [Калатухін:] — Ну, ледзь вырабіўся! Амаль з пасткі! Амаль не схапілі за руку! Мележ. // Вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць. Брыль.

4. Напрацавацца, нарабіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намарска́ццанапрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)