нечелове́ческий нечалаве́чы, нялю́дскі; (чрезвычайный) надзвыча́йны;

нечелове́ческие уси́лия нечалаве́чыя (нялю́дскія, надзвыча́йныя) намага́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́латаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да волата; як у волата. Волатаўскія намаганні. Волатаўская сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tireless [ˈtaɪələs] adj. нясто́мны; энергі́чны;

tireless efforts нясто́мныя намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unwearying [ʌnˈwɪərɪŋ] adj. нясто́мны; насто́йлівы;

unwearying efforts насто́йлівыя намаганні́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напру́жваць (án)spánnen vt; ánstrengen vt (сілы, намаганні)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бескары́сны únnütz; nútzlos; vergéblich;

бескары́сныя намага́нні vergébliche Bemühungen [Líebesmüh]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пасі́лкі ’патугі’ (лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад пасіліць ’падняць’пры ад’ідэацыі польск. wysiłki ’патугі, намаганні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

unremitting [ˌʌnrɪˈmɪtɪŋ] adj. fml. бесперапы́нны; упа́рты;

unremitting efforts неасла́бныя намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

намага́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагацца — намагчыся.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці. Мележ. Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні. «Полымя». Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЎЗУ́Н,

дэталь крывашыпна-паўзуннага механізма (гл. Крывашыпны механізм), якая слізгае ў прамалінейных накіравальных. Шарнірна звязаны з шатуном. Перадае папярочныя намаганні на накіравальныя, падоўжныя — на шатун.

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)