guide2 [gaɪd] v. (to, through, around)

1. ве́сці, быць правадніко́м

2. накіро́ўваць, кірава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пра́віць¹, пра́ўлю, пра́віш, пра́віць; незак., кім-чым.

1. Кіраваць, маючы ўладу.

П. дзяржавай.

2. Накіроўваць чый-н. рух.

П. коньмі, яхтай.

3. Адпраўляць, праводзіць якое-н. дзеянне.

П. малебен.

|| наз. праўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bordnen vt пасыла́ць; накіро́ўваць; адкамандзіро́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адрасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што і каму.

1. Паслаць (пасылаць) на які-н. адрас.

А. ліст брату.

2. перан. Накіраваць (накіроўваць).

Заўвагі адрасаваны рэдактару.

|| прым. адрасава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

1. чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, працаваць у адпаведнасці з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

К. правілам.

К. перадавымі ідэямі.

2. Браць, трымаць кірунак, рухацца куды-н.

К. на Мінск.

К. на бліжэйшую вёску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрасава́ць

(фр. adresser)

накіроўваць, пасылаць што-н. на пэўны адрас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пазіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Накіроўваць позірк куды-н., на каго-, што-н., глядзець.

Задуменна п. удалеч.

2. Выглядваць з-за чаго-н., адкуль-н.

П. з-за вугла.

3. Час ад часу глядзець на каго-, што-н., куды-н.

Часта п. на гадзіннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклоня́ть несов.

1. нахіля́ць; (склонять) схіля́ць; (нагибать) нагіна́ць;

2. (направлять, склонять) уст. схіля́ць; накіро́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎТАШТУ́РМАН,

аўтаномная аэранавігацыйная прылада, якая аўтаматычна рэгіструе каардынаты і шлях лятальнага апарата (ЛА) на карце ці на экране. Падзяляюцца на вымяральнікі каардынат і праграмныя аўтаматы, што накіроўваюць палёт ЛА па зададзенай трасе ці да зададзенага пункта. Складаюцца з датчыкаў курсу і паветр. скорасці, каардынатных механізмаў і размнажальных прыстасаванняў. Адрозніваюць аўташтурманы простай інстр. навігацыі (каардынаты ЛА вызначаюцца без уліку дзеяння ветру), аўташтурманы з частковай аўтаматызацыяй (вымераныя паказчыкі скорасці і напрамку ветру ўводзяць уручную) і аўтаматызаваныя (на базе ЭВМ). Пры падключэнні аўтапілота ЛА можна накіроўваць без удзелу лётчыка. Выкарыстоўваецца ў комплексе з інш. аэранавігацыйнымі прыладамі (астранамічнымі, радыётэхнічнымі і інш.).

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kierować

незак.

1. кіраваць;

kierować budową — кіраваць будаўніцтвам;

2. накіроўваць, скіроўваць;

kierować kroki — скіроўваць крокі, ісці;

kierować wzrok — накіроўваць погляд, паглядаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)