naprosić

зак. назапрашаць; наклікаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

назва́ть​II сов. (созвать) наклі́каць, назва́ць; (пригласить) назапраша́ць, назапро́шваць, напрасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

imprecate

[ˈɪmprəkeɪt]

v.t.

1) накліка́ць (бяду́, няшча́сьце)

2) пракліна́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

incur [ɪnˈkɜ:] v. fml накліка́ць на сябе́;

He incurred heavy expenses. Ён панёс вялікія страты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

incur

[ɪnˈkɜ:r]

v.t. -curred, -curring

накліка́ць, прыця́гваць да сябе́ (непрые́мнасьці)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЭЎФЕМІ́ЗМ (грэч. euphēmismos ад eu добра + phemi кажу),

моўны выраз, што ўжываецца з мэтай аслабіць залішне прамое, адкрытае выказванне (звычайна ўласцівае быт., гутарковай мове), даць больш мяккае, «прыстойнае» абазначэнне якога-н. прадмета або з’явы; від тропа. У адносінах да слоў, якія яны замяняюць, Э. часта выступаюць у ролі сінонімаў (напр., «зорак з неба не хапае» замест «недалёкі, неразумны»).

Э. вядомы з даўніх часоў, звязаны з забаронай ужываць тое ці інш. слова, каб не наклікаць злую сілу на сябе (талу). Паводле характару Э. блізкія да метаніміі, перыфразы, нярэдка становяцца іх разнавіднасцю. Э. проціпастаўляецца дысфемізм — замена эмацыянальна і стылістычна нейтральнага слова больш грубым, зневажальным (напр., замест «памерці» — «апруцянець, загнуцца, апрэгчыся» і г.д.). Працэсы эўфемізацыі вывучаюцца ў лексікалогіі і сацыялінгвістыцы.

М.​А.​Лазарук.

т. 18, кн. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.

З. на суку.

З. акопа.

2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.

Заламаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

court​2 [kɔ:t] v.

1. дабіва́цца (чаго-н.) ліслі́васцю, ула́шчваць;

court popularity дабіва́цца папуля́рнасці;

court the voters ула́шчваць вы́баршчыкаў

2. fml накліка́ць (на сябе), выкліка́ць;

court danger/disaster наклі́каць на сябе́ небяспе́ку/няшча́сце

3. dated заляца́цца;

court a woman заляца́цца да жанчы́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

napytać

зак.

1. разм. наклікаць; выклікаць;

napytać sobie biedy — наклікаць на сябе бяду;

2. уст. дапытацца; даведацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

насмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., што і чаго.

Разм. Наклікаць што‑н. смехам (звычайна што‑н. непрыемнае). — Ой, не насмяяць бы чаго на сваю галаву! — стрымлівала ўжо сябе нават Кася. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)