uciułać

зак. назапасіць, назбіраць (грошай)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАЗІЦЫ́ЙНАЯ ВАЙНА́,

узброеная барацьба, у якой перавага аддаецца працяглай абароне на суцэльных стабільных франтах з мэтай утрымліваць занятыя пазіцыі, назапасіць сілы і сродкі для вырашальных баявых дзеянняў. Пазіцыйная барацьба вядома з даўніх часоў, калі крэпасці (замкі) і ўмацаваныя гарады вытрымлівалі працяглыя (да некалькіх месяцаў і нават гадоў) аблогі. Прыкладам П.в. больш позняга часу з’яўляецца 1-я сусв. вайна: у канцы 1914 на зах. (франц.) і ў канцы 1915 на ўсх. (рас.) франтах. У 2-ю сусв. вайну перавага аддавалася манеўранай вайне. У сучасных умовах, калі развіццё ўсіх сродкаў узбр. барацьбы павысіла магчымасці войск для манеўра, пазіцыйныя формы абароны выкарыстоўваюцца як выключэнне.

т. 11, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прыспаро́міць ’прызапасіць, назапасіць; рабіць загатоўкі, запасы да пары, да часу’ (Нас., Ласт.). Гл. спаро́міць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгару́даць, ’добра пастарацца; назапасіць, сабраць, забяспечыцца’ (слонім., Арх. Федар.). Да гаруд, аруд ’застаронак, засек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stock​2 [stɒk] v.

1. запа́сіць, запа́шваць, хава́ць, мець у ная́ўнасці

2. забяспе́чваць

stock up [ˌstɒkˈʌp] phr. v. назапа́сіць, запасці́ся

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нагото́вить сов.

1. (запасти) нагатава́ць, нарыхтава́ць, назапа́сіць;

2. (настряпать) нагатава́ць, навары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., чаго.

1. Назапасіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. дроў на зіму.

Н. сена

2. Згатаваць, зварыць у нейкай колькасці.

Н. бульбы.

3. Накіпяціць у нейкай колькасці.

Н. вару.

|| незак. нагато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наўме́цца ’набрацца, назапасіць’ (слонім., Нар. лекс.), ’мець удосталь, хапіць’ (Сцяшк.). Да мець, наў-, відаць, на месцы най- (*на‑иметься).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zgromadzić

зак.

1. сабраць; склікаць;

2. назапасіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

назбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго і што. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.

Н. вядро ягад.

2. каго. Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.

Н. народу.

3. чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.

Н. грошай на кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)