назапа́сіць, -па́шу, -па́сіш, -па́сіць; -па́шаны; зак., чаго.

Нарыхтаваць пэўную колькасць чаго-н.

Н. сена на зіму.

|| незак. назапа́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назапа́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. назапа́шу назапа́сім
2-я ас. назапа́сіш назапа́сіце
3-я ас. назапа́сіць назапа́сяць
Прошлы час
м. назапа́сіў назапа́сілі
ж. назапа́сіла
н. назапа́сіла
Загадны лад
2-я ас. назапа́сь назапа́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час назапа́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

назапа́сіць сов. запасти́, напасти́; нагото́вить; накопи́ть, прикопи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑насіць; зак., чаго.

Нарыхтаваць, загатаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапасіць сена. □ Пад кашлатым дубком грэлася сойка, мусіць шукаючы корм, што клапатліва назапасіла яшчэ з восені. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запасти́ сов. прызапа́сіць, назапа́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поднакопи́ть сов., разг. назапа́сіць, сабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наэконо́мить сов., разг. наашчаджа́ць, назапа́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сале́нне, -я, н.

1. гл. саліць.

2. мн. -і, -яў. Пасоленыя ў запас харчовыя прадукты.

Назапасіць на зіму розных саленняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назапа́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да назапасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назапа́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад назапасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)