be on the razor’s edge быць на вастрыі́нажа́; ≅на краі́ бе́здані
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕНЮ́К (Beniuc) Міхай (н. 20.11.1907, в. Себіш, павет Арад, Румынія),
румынскі пісьменнік. Акад. Румынскай АН (з 1955). У духу рэв. рамантызму напісаны зб-кі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філас. роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кн. «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯНЕ́Т (франц. baïonette літар. штык),
1) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. ў Францыі. Мае выгляд нажа (пакарочанага кап’я), ручка якога ўстаўляецца ў канал ствала ружжа. У некаторых краінах (напр., Расіі) наз. багінетам (іл.гл. да арт.Штык).
2) Хуткае злучэнне дэталяў, пры якім адну дэталь, што мае прарэз, насаджваюць на інш. дэталь з адпаведным выступам і пакручваюць так, каб выступ стопарыў дэталь. Выкарыстоўваецца для замацавання дэталяў у патронах металарэзных станкоў, аб’ектываў у фотаапаратах і інш.
Да арт.Баянет: а — без запорнага прыстасавання; б — з замком; в — з вінтавым пазам; 1, 2 — злучальныя дэталі; 3 — штыфт;
4 — запорная спружына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Méssergriffm -(e)s, -e ру́чка, дзяржа́льна нажа́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Mésserheftn -(e)s, -e ру́чка, дзяржа́льна нажа́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тыллё ‘лязо нажа’ (Касп.). Відаць, памылковы запіс, хутчэй — ‘тупая частка нажа’, параўн. тыльё (гл.), тылле́м — пра баранаванне перавернутай уверх зубамі бараной (пін., Сл. нар. мовы), дзе выступае форма Тв. скл. зборнага назоўніка ад тыл (гл.). Параўн. ід.tilek, tilik ‘заднік абутку’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ст.-польск.tylec ‘кароткі меч, стылет’, якое Сяткоўскі (Studia, 181) выводзіць з чэш.týlec ‘тупы бок вострых прылад (нажа, сякеры)’. Гл. тыльё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ланцэ́т
(фр. lancette, ад лац. lancea = кап’ё)
хірургічны інструмент у выглядзе невялікага вострага з двух бакоў нажа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАРО́ШКАЎ,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 2 селішчы, 2 бескурганныя могільнікі) ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы мілаградскай культуры выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў з двухсхільным дахам і агнішчамі, скляпы-ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, конская збруя, касцяныя арнаментаваныя тронкі нажа і шыла, паставыя, халцэдонавыя, бурштынавыя і інш. пацеркі, метал. жаночыя ўпрыгожанні, 90 гліняных фрагментаў фігурак жывёл, больш за 10 тыс. касцей свойскай і дзікай жывёлы. На селішчах мілаградскім і зарубінецкай культуры выяўлены рэшткі пабудоў, кераміка. На могільніках гэтых жа культур пахавальны абрад — трупаспаленне ў круглых і падоўжаных ямах; сярод знаходак бронзавыя кольцы, шпількі, жал. наканечнікі стрэл, нажы, фібулы. На гарадзішчы выяўлены 2 пахаванні з абрадам трупапалажэння галавой на ПнУ і З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нажоўка ’невялікая пілка’, Пяткевіч тлумачыць па-польску ’piłka t. zw. złodziejska’ (Пятк.), рус.ножо́вка ’тс’. Да нож, нажовы ’які мае адносіны да нажа’, хутчэй за ўсё ў выніку семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу нажовая пі́лка, параўн. тураўск.ножо́ва ха́тка ’похва для нажа’.