regular​1 [ˈregjələ] n.

1. пастая́нны наве́двальнік або́ кліе́нт

2. салда́т рэгуля́рнай а́рміі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

interesant

м. наведвальнік; наведнік; кліент

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zwiedzający

м. наведнік, наведаннік, наведвальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пла́тны, -ая, -ае.

1. Які даецца за плату, падлягае аплаце.

П. праезд.

Платная паліклініка.

2. Які атрымлівае грашовую плату за сваю работу; звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы.

П. работнік.

Платная пасада.

3. Які карыстаецца чым-н. за плату (разм.).

П. наведвальнік.

|| наз. пла́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

petent

м. прасіцель, просьбіт; наведнік, наведвальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

візіцёр

(фр. visiteur)

асоба, якая робіць візіт; наведвальнік.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Bádegast m -(e)s, -gäste

1) наве́двальнік купа́льні

2) куро́ртнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zéchpreller m -s, - наве́двальнік рэстара́на [шынка́], які́ не заплаці́ў па раху́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

goer [ˈgəʊə] n. ста́лы наве́двальнік (пэўнага месца); ама́тар: a cinema-goer ама́тар кіно́;

a theatregoer/а playgoer тэатра́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СЯЎКО́ Баляслаў Іванавіч (15.5.1940, в. Межырэчы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. —2.6.2002),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). З 1965 акцёр Нац. акад. т-ра імя Я.​Коласа. Выканаўца драм. і характарных роляў, якія вылучаліся псіхал. дакладнасцю, эмацыянальнай насычанасцю вобразаў, пластычнасцю і экспрэсіяй: Юрка, Валодзька, Сын («Таблетку пад язык» А.​Макаёнка), Сярожа, дзядзька Шура [«Скорыя цягнікі», «Таму што люблю» («Дзень карабля») А.​Паповай], Чорт («Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.​Марчука), Фатограф («Шагал... Шагал...» У.​Драздова), Алёша («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.​Дастаеўскага), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П.​Фёдарава), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А.​Вампілава), граф фон Моар («Я, ты, ён, яна, яны... яно» («Разбойнікі») Ф.​Шылера], Сільвіо («Слуга двух гаспадароў» К.​Гальдоні), Фрыц, Наведвальнік («Пісьменныя» паводле М.​Чокэ) і інш. Здымаўся ў кіно. Арганізатар і кіраўнік (з 1969) Віцебскага нар. т-ра пантамімы «Мім».

т. 15, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)