наве́двальнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наве́двальнік наве́двальнікі
Р. наве́двальніка наве́двальнікаў
Д. наве́двальніку наве́двальнікам
В. наве́двальніка наве́двальнікаў
Т. наве́двальнікам наве́двальнікамі
М. наве́двальніку наве́двальніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наве́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто прыходзіць куды-н. з якой-н. мэтай, наведвае каго-, што-н.

Пастаянны н. бібліятэкі.

|| ж. наве́двальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наве́двальніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́двальнік м. посети́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́двальнік, ‑а, м.

Той, хто наведвае каго‑, што‑н., прыходзіць, наведваецца куды‑н., да каго‑н. У рэдакцыю заходзілі ўсё новыя і новыя наведвальнікі. Хведаровіч. Ужо хвілін дваццаць прайшло, як трэба было пачаць прыём наведвальнікаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.

|| ж. тэатра́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́двальніца, ‑ы, ж.

Жан. да наведвальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завсегда́тай разг. заўсёднік, -ка м.; ста́лы наве́двальнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

візіцёр, ‑а, м.

Уст. Той, хто прыязджае з візітам; наведвальнік.

[Фр. visiteur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посети́тель наве́двальнік, -ка м., разг. наве́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Візітант ’наведвальнік’ (КТС, Якуб Колас). Запазычана з польск. уст. wizytant ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)