dare2 [deə] v. смець, асме́львацца; нава́жвацца, адва́жвацца (зрабіць што-н. небяспечнае або непрыемнае);

No one dared to go into the old house at night. Ніхто не асмельваўся ўвайсці ў старую хату ўначы;

How dare you! infml Як вы можаце!;

I dare say that… Мяркую, што…

I dare say/I daresay напэ́ўна, ма́быць, му́сіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ważyć się

waż|yć się

незак.

1. узважвацца;

2. наважвацца, насмельвацца;

ani mi się ~! — нават і не думай!, не смей!;

3. вырашацца;

~ą się losy — вырашаецца лёс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

resolve

[rɪˈzɑ:lv]

1.

v.

1) выраша́ць, пастанаўля́ць; нава́жвацца

2) расклада́ць (-ца) на ча́сткі

3) выясьня́ць, растлума́чваць, разьве́йваць (сумне́вы)

4) перагаласо́ўваць

5) заме́ньвацца, ператвара́цца

The discussion resolved itself into an argument — Дыску́сія перайшла́ ў сва́рку

2.

n.

1) пастано́ва f.

2) нава́жанасьць, непахі́снасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

intend

[ɪnˈtend]

v.

1) мець наме́р, наме́рвацца, нава́жвацца

He may intend otherwise — Ён мо́жа мець і́ншы наме́р

I didn’t intend to hurt you — Я не хаце́ў спрычыні́ць вам боль (або́ кры́ўду)

2) прызнача́ць

That gift is intended for you — Гэ́ты падару́нак прызна́чаны табе́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vermssen

*

I

vt

1.

вымяра́ць, абме́рваць

2.

(sich) памыля́цца пры ме́ранні

II

sich ~ (G) нава́жвацца, адва́жвацца (на што-н.); мець наха́бнасць [адва́гу] (што-н. зрабіць)

III

a

1) рызыко́ўны

2) фанабэ́рысты, дзёрзкі, самаўпэўнены

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dare

[der]

1.

v.

1) насьме́львацца, нава́жвацца; адва́жвацца

He won’t dare to deny it — Ён не нава́жыцца запярэ́чыць гэ́таму

2) рызыкава́ць, не бая́цца

to dare the dangers — не бая́цца небясьпе́кі

3) кі́даць вы́клік

I dare you to jump — А ну, ско́кні

2.

n.

вы́клік -у m.

I dare say — праўдападо́бна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wgen

1.

vt

1) рызыкава́ць

2) адва́жвацца, нава́жвацца

◊ wer wagt, gewnnt — хто рызыку́е, той вы́йграе

den Hals [das Lben] ~ — рызыкава́ць галаво́й [жыццём]

frisch gewgt ist halb gewnnen — ≅ сме́ласць гарады́ бярэ́

2.

(sich) адва́жвацца, смець

ich wge mich nicht zu ihm — я барся яго́ [падыйсці́ да яго́]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

adventure

[ədˈventʃər]

1.

n.

1) прыго́да, аванту́ра f.

the spirit of adventure — прыго́дніцкі дух

2) рызыко́ўная спра́ва, ры́зыка f.; адва́жнае пачына́ньне

the daring adventure of man rocketing into outer space — адва́жны палёт чалаве́ка ў ко́смас

2.

v.i.

1) забіра́цца

Now he adventured on a shore unknown — Цяпе́р забра́ўся ён на бе́раг невядо́мы

2) адва́жвацца; нава́жвацца, асьме́львацца

She could not adventure to do so — Яна́ не магла́ асьме́ліцца зрабі́ць гэ́так

3) рызыкава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бра́цца, бяруся, бярэшся, бярэцца; бяромся, берацеся, бяруцца; незак.

1. за каго-што. Хапацца рукамі за які‑н. прадмет, за каго‑н. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. Бяруся за бліжэйшую ад сябе ручку дзверцаў, спрабую адкрыць. Кулакоўскі. [Млынар] асцярожна кладзе на дно чоўна восці, выкідае ў рэчку рэшткі абгарэлых смалякоў з лучніка, бярэцца за шост і адплывае ад берага, у туман. Барашка.

2. за што. Пачынаць работу, якую‑н. дзейнасць прыладай працы, зброяй. Усе жнеі падняліся ўжо, — адны ваду пілі са збанкоў, другія весела перакідваліся смешкамі, браліся за сярпы. Мележ. Заўсёды ў час пагранічнік бярэцца за зброю. Заўсёды гатовы перамагчы і заўсёды гатовы памерці. Брыль.

3. за што. Прыступаць да чаго‑н., распачынаць якую‑н. дзейснасць. Рана ў калгасе браліся за сяўбу. Адамчык. І заўсёды, што б.. [Аксіння] ні рабіла, за якую б справу ні бралася, у кожным жэсце яе, у кожным руху і слове заўсёды адчувалася жанчына, чулая, пяшчотная, клапатлівая. Васілевіч. Калі ўсе разыходзяцца з хаты, тады Пятро вяртаецца і бярэцца за снеданне. Пестрак.

4. з інф. Збірацца, намервацца, наважвацца зрабіць што‑н. Карніцкі як браўся апрануць кіцель, так і знямеў. Паслядовіч. Хлопцы ўжо ці раз браліся правучыць Сыса. Вітка. Нэлачка бралася плакаць — маці вярнулася да пасцелі. Грамовіч.

5. з інф. Прымаць абавязацельства, адважвацца, умець, магчы зрабіць што‑н. [Забалотны:] — Бяруся правесці сваім лакаматывам цяжкавагавы састаў! Васілёнак. Паважаны чалавек адзін З далёкіх і чужых краін Прыехаў вандраваць па Беларусі, Чаго — сказаць я не бяруся. Крапіва.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паяўляцца, узнікаць. І дзе браліся толькі сілы ў гэтай хударлявай дзяўчынкі! Лынькоў.

7. Разм. Наставаць, пачынацца (пра з’явы прыроды). Зіма бралася нядружна. Дуброўскі. Мароз бярэцца, паціскае, Па лесе лускае, гуляе. Колас. / у безас. ужыв. Бралася на дзень. Бралася на мароз.

8. Разм. Ісці, рушыць, падавацца ў пэўным напрамку, накіроўвацца. Калі.. [дзядзька] даведаўся, што мы едзем паглядзець коласаўскія мясціны, дык прамовіў: — Э-э, тады вам трэба брацца толькі праз Акінчыцы. С. Александровіч. [Алесеву] ўвагу прыцягнула адзінокая постаць, якая віднелася здалёк і сцяжынкаю бралася да сяла. Броўка.

9. Хапаць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу). І рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Брыль.

10. за каго-што. Ліпнуць, прыставаць да каго-чаго. Пад каламі трашчала ламачча, мокрае лісце бралася за колы і мокрая зямля наліпала на шыны, як жаўтаватая жарства. Чорны.

11. за што. Разм. Выказваць старанне, ахвоту да якой‑н. работы. Гадоў пяць таму назад хадзіла вучыцца адна дзяўчынка, адна на ўсю школу. І бралася яна добра, ды захварэла нейк зімою і памерла. Колас. Дзень і ноч сядзіць [меншы сын] з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Якімовіч.

12. за каго-што. Разм. Заступацца, ручацца за каго‑н.; абараняць. [Сёмка з Рыгорам] браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Гартны.

13. за каго. Разм. фам. Прымаць меры ўздзеяння.

14. чым. Набываць новую якасць, змяняцца; ператварацца ў што‑н. Неба на ўзбалотку ўжо вельмі пасвятлела, нават крыху пачало брацца чырванню. Мележ.

15. Разм. Расці, набірацца сілы. Пшаніца бралася ў рост. □ Вось пачало ў нас расці.. на полі, добра, няхай расце, пасеем яшчэ сёе-тое новае, няхай бярэцца. Кулакоўскі. Усюды.. браліся густыя, у пояс чалавека, травы. Лынькоў.

16. Зал. да браць (у 1–8, 10, 13, 14, 16, 18 знач.).

•••

Брацца за бокі (за жывот) — смяяцца, рагатаць да болю ў жываце.

Брацца (узяцца) за галаву — а) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым‑н.; б) своечасова спахапіцца, зразумець.

Брацца загрудкі (за чубы) — задзірацца, даходзіць да сутычкі.

Брацца (узяцца) за гуж — пачынаць якую‑н. сур’ёзную справу.

Брацца за зброю — пачынаць узброеную барацьбу супраць каго‑, чаго‑н.

Брацца (узяцца) за розум — стаць на правільны шлях.

Брацца (прымацца) ў разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Брацца ў рожкі — адчуць сілу, пачаць выяўляць сваю самастойнасць, спрачацца з кім‑н.

Брацца ў сілу — пачынаць хутка расці, буйна развівацца; усталёўвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)