зблі́зіць, зблі́жу, зблі́зіш, зблі́зіць; зблі́жаны; зак.

1. каго-што. Наблізіць аднаго да другога.

З. канцы дроту.

2. каго (што). Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нармалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме. Нармалізаваць міжнародныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблі́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наблізіць.

2. Тое, што і прыбліжаны ​1 (у 2 знач.).

3. Тое, што і прыбліжаны ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыцягнуць, даставіць за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. Напрыцягваць бярвення.

2. Прыцягнуць, наблізіць сілай прыцяжэння ў значнай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сутыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Пхаючы насустрач, ушчыльную наблізіць адно да аднаго.

С. вагоны.

2. з кім. Прывесці да нечаканай сустрэчы, знаёмства з кім-н.

Жыццё сутыкнула яго з многімі людзьмі.

Сутыкнуць ілбамі — прымусіць уступіць у адкрытае сутыкненне.

|| незак. сутыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыспе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім.

П. хаду.

2. што. Наблізіць наступленне чаго-н.

П. перамогу над ворагам.

3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыспе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Спец.

1. Стаць на прычал дзе‑н., прыстаць да чаго‑н. Падчаліць да берага. Падчаліць да прыстані.

2. што. Прычальваючы, падцягнуць, наблізіць да чаго‑н. Падчаліць лодку да баржы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць.

П. воз плячом.

2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

П. суседа да дзвярэй.

3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).

|| незак. падшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і падштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыжану́ць ’прыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл. *ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел. приженути ’прыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус. наўг. прижа́нутьнаблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Кідаючы, наблізіць да каго-, чаго-н.

П. бліжэй дровы.

2. Падшыць, падфастрыгаваць.

П. падол сукенкі.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.) і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1 знач.), падкіда́нне, -я, н. (да 1 знач.) і падкі́дванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)