у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у міжрэччы рэк Маціца і Бярэжа, за 14 км на Пд ад г.Міёры. Пл. 1,37 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 4,6 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі пясчаныя, на З забалочаныя, дзе да поймы прымыкае вярховае балота шыр. да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўн. і паўд. берагоў пясчанае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ УСПЕ́НСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў г.Міёры Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1907 з цэглы на беразе Мёрскага воз.Манум. 3-нефавы 2-вежавы храм з 5-граннай апсідай, да якой з паўд. боку далучана сакрысція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. 3-ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтр. аркатурны шчыт. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНЬ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г.Міёры. Пл. 0,37 км², даўж. 1,29 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,74 км. Пл. вадазбору 22,7 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, высланае сапрапелямі. Востраў пл. 1 га. Расліннасць да глыб. 2 м, займае 45% пл. возера. Злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ Я́ЗНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Авута (пратокай злучана з возерам), за 38 км на ПдУ ад г.Міёры. Пл. 1,5 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 9,6 км. Пл. вадазбору 60,7 км². Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, на У і ПдУ высокія і стромкія. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей за 3—4 м глеістае. У паўд.-зах.ч. востраў пл. 0,5 га. Злучана пратокай з воз. М. Язна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДО́ЛТА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 11 км на ПнЗ ад г.Міёры. Пл. 0,58 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,1 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 13,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, параслі лесам, на У 2—5 м, разараныя, на З невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ сплавінныя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. Упадаюць 2 ручаі, на Пд выцякае ручай у р. Вята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦІ́ЛАВА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, за 4 км на Пд ад г.Міёры. Пл. 0,45 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 590 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад пашай, на З параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шыр. да 50 м, пад лугам. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ выцякае ручай у воз. Ворань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, у межах г.Міёры. Пл. 1,15 км², даўж. каля 3,5 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,2 м, даўж. берагавой лініі 8,8 км. Пл. вадазбору 63,6 км². Схілы катлавіны выш. 6—9 м, стромкія, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на Пд і 3 пад хмызняком, на ПдУ забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. У зах. плёсе востраў пл. 4,4 га. Цэнтральны і зах. плёсы раздзелены дамбай. Злучана пратокай з воз. Асінаўка. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯ́ВЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г.Міёры. Пл. 0,42 км², даўж. 980 м, шыр. 730 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 6,28 км². Схілы катлавіны на Звыш. 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Некалькі заліваў. Дно плоскае сапрапелістае, уздоўж зах. і ўсх. берагоў пясчанае. Зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКА́ЗНЬ,
вёска ў Цяцеркаўскім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на беразе воз. Іказнь, на аўтадарозе Браслаў—Міёры. Цэнтр калгаса. За 15 км на У ад Браслава, 221 км ад Віцебска, 31 км ад чыг. ст.Міёры. 325 ж., 134 двары (1997).
У гіст. крыніцах вядома з 1499. У розны час належала Сапегам, Пронскім, Страбоўскім, Сіняўскім, Езлавецкім, Лапацінскім, Юндзілам і інш. У пач. 16 ст. пабудавана царква, якая ў сярэдзіне стагоддзя пераабсталявана ў кальвінскі збор. Мястэчка І. згадваецца ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні. У 16—18 ст. ў І. існаваў Іказненскі замак. У 1628 у мястэчку каля 600 ж., якія валодалі 126 валокамі зямлі. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Дзісенскага пав. Мінскай, пазней Віленскай губ. У вайну 1812 спалена французамі. У 1879 у І. 541 ж., касцёл, правасл. царква. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Перабродскай гміны Браслаўскага пав. У 1931 у І. 480 ж., 96 двароў, пач. школа, млын З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Браслаўскім р-не. З 1970 у Цяцеркаўскім с/с. 268 ж., 88 гаспадарак (1971).
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры: Мікалаеўская царква (1905), касцёл (1912), вянковы двор (1909); помнік археалогіі — замчышча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г.Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод вярховага балота Мох. Пл. 5,4 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі каля 15 км. Пл. вадазбору 14,4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на З і Пнвыш. да 1,5 м, на У і ПнУ пясчана-жвіровыя, шмат валуноў. Дно плоскае, сапрапелістае, каля зах. берага тарфяністае, каля ўсх. — пясчана-жвіровае. Уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.