flrren vi зіхаце́ць; мільгаце́ць;

es flirrt mir vor den ugen у мяне́ мітусі́цца ў вача́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fckeln vi

1) мігце́ць, мільгаце́ць

2) мару́дзіць, заця́гваць;

ich wrde nicht erst lnge ~ я не бу́ду до́ўга цырымо́ніцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бе́гаць, бе́гаю, бе́гаеш, бе́гае; незак.

1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.

Мурашкі бегаюць.

2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.

Б. па хатах.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

Б. за дзяўчынай.

4. Займацца бегам як спортам.

Б. хутчэй за ўсіх.

5. Хутка рухацца, мільгацець (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.; разм.).

Вочы так і бегаюць, як у злодзея.

Па завуголлі бегаць (разм., неадабр.) — пазбягаць працы.

Па нітачцы бегаць (разм., неадабр.) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| наз. бе́ганне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мелька́ть несов.

1. мільга́ць, мільгаце́ць; мітусі́цца;

мелька́ют очерта́ния го́рода мільга́юць абры́сы го́рада;

2. (прерывисто светить) блі́скаць; (мерцать) мігце́ць;

мелька́ют огоньки́ блі́скаюць (мігця́ць) аге́ньчыкі;

в глаза́х мелька́ет у вача́х мігці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэ́пяць1 ‘багна, дрыгва’ (ваўк., Сцяшк.). Утворана ад дзеяслова *trepet‑ati > трапятаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем ‘тое, што трапечацца, калышацца, пастаянна рухаецца’.

Трэ́пяць2 ‘тое, што вельмі белае’: трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізнаю (навагр., ЖНС), значэнне, відаць, кантэкстуальна абумоўленае. Да трапята́цьмільгацець’ (гл.), утворана ад асновы, прадстаўленай у прасл. *trepet‑ati, пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненным значэннем (як бел‑ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

flckern vi мільгаце́ць, пы́рхаць;

in sinen ugen flckerte es яго́ во́чы гарэ́лі [блішчэ́лі];

das Herz flckert gerde noch сэ́рца б’е́цца ве́льмі сла́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мільгаць, мільгацца, мільгацець, мігцець, мігаць, мігацца, мігацецца, мітусіцца, трымцець; дрыжаць, дрыгацець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

migotać

migota|ć

незак.

1. мільгаць, мільгацець;

2. зіхацець;

krople ~ły w słońcu — кроплі зіхацелі на сонцы;

3. мігаць, мігацець, мігцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр. мелька́ти, рус. мелька́ть (а таксама новасіб. мельга́вка ’малёк’, разан. мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́ ’мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)