mość

ж. міласць;

Wasza Królewska Mość — Ваша Вялікасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ми́лостыня мі́ласціна, -ны ж., мі́ласць, -ці ж.;

проси́ть ми́лостыню хадзі́ць па мі́ласці, жабрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змі́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Праявіць міласць, спагаду; злітавацца. [Зоська:] Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! Купала. Больш, тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму трохтонку. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подая́ние ср. мі́ласць, -ці ж.; мі́ласціна, -ны ж.;

проси́ть подая́ния хадзі́ць па мі́ласці, жабрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Імасць уст. ’форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценька ’ваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jałmużna

jałmużn|a

ж. міласціна, міласць; подаўка;

dać ~ę — падаць міласціну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мі́ласцівы ’прыхільны, паблажлівы, літасцівы’ (ТСБМ; КЭС, лаг.). Да ст.-слав. милостивъ ’тс’ (Цэйтлін, Лекс. ст.-слав. яз., 169), якое з милостьміласць, добрыя, велікадушныя адносіны’, ’ахвяраванне, дар’ < милъ > мі́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЛО́Ў (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 25.8.1953, г. Полацк),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). З 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». З 1989 віцэ-прэзідэнт Бел. ПЭН-клуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля шчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн. літ.-публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў.

І.​У.​Саламевіч.

У.А.Арлоў.

т. 1, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Magnifiznz f -;

uer [ure] ~ Ва́ша све́тласць, Ва́ша мі́ласць (зварот, звычайна да рэктара ўніверсітэта)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

госуда́рь уст.

1. гасуда́р, -ра м.;

2. (в обращении) васпа́н, -на м.;

ми́лостивый госуда́рь уст. ва́ша мі́ласць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)