1. Які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Мяшчанства — з’ява, падлеглая вынішчэнню.Лужанін.
2. Падуладны, падначалены.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́тхлы, ‑ая, ‑ае.
З пахам сырасці, гнілі; застаялы, заляжалы, нясвежы. Затхлая вада. Затхлая мука. □ Пакой нагрэўся, стаяла ў ім сыраватая, затхлая цеплыня.Асіпенка.//перан. Закаснелы, руцінны. Затхлая атмасфера мяшчанства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы. Дадатковая аплата за шкоднасць вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этыкі, адпавядае яе правілам. Этычнае выхаванне. □ Я. Колас выступае супроць мяшчанства, за новую мараль і этычныя нормы паводзін людзей у калектыве.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАНДВО́ЙТ, лантвойт,
лентвойт (стараж.-верхненям. lentvoget),
службовая асоба ў гарадах ВКЛ, якія мелі магдэбургскае права, намеснік войта. Выконваў даручэнні войта, у час адсутнасці войта — яго абавязкі. Прызначаўся войтам або ўладальнікам горада, у 16—17 ст.мяшчанства некат. гарадоў (Магілёў, Пінск, Брэст) дамаглося права выбіраць Л.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
А́ЛЬБАЎ Міхаіл Нілавіч (20.11.1851, С.-Пецярбург — 25.6.1911),
рускі пісьменнік. Аўтар аповесцяў «Пшаніцыны» (1873), «Дзень выніку» (1879), хронікі «Канец Невядомай вуліцы» (1881—82), рамана «Ра́са» (1883), рамант. трылогіі «Дзень ды ноч» (1890—1903), прысвечаных пераважна жыццю гар.мяшчанства і духавенства, лёсу «маленькага» чалавека (адчувальны ўплыў твораў Ф.Дастаеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ Аляксандр Мікалаевіч (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЬСКАЯ [Zapolska; сапр.Корвін-Піятроўская
(Korwin-Piotrowska)] Габрыэля (30.3.1857, в. Падгайцы Луцкага р-на Валынскай вобл., Украіна — 17.12.1921),
польская пісьменніца і актрыса. Выступала ў т-рах Варшавы, Львова, Парыжа. Пачала друкавацца ў 1880-я г. У прозе глыбокі псіхалагізм характараў спалучала з натуралістычнымі тэндэнцыямі (зб. навел «Акварэлі», 1885, «Чалавечы звярынец», 1893, аповесць «Сезонная любоў», 1905). Найб. вядомасць ёй прынеслі драм. творы (п’есы «Жабуся», 1897, «Іх чацвёра», 1907, «Паненка Малічэўская», 1910), асабліва п’еса «Мараль пані Дульскай» (1906, пер. на бел. мову М.Татур, 1958, паст. т-рам імя Я.Коласа ў 1956) — вострая, з’едлівая сатыра на мяшчанства. Аўтар п’ес «Той» (1898), «Сібір» (1899), рамана «Зашуміць лес» (1899).