Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ugly[ˈʌgli]adj.
1. непрыго́жы, бры́дкі;
grow ugly пабрыдчэ́ць
2. непрые́мны; агі́дны, пачва́рны, мярзо́тны;
ugly news ке́пскія наві́ны
♦
ugly as sin страшэ́нны як смяро́тны грэх;
an ugly customerinfml паску́дны тып;
an ugly duckling га́дкае качаня́ (якое вырасла і стала лебедзем)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл.*gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр.га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус.га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск.żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж.žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж.žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш.haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен.gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв.га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед.гади се ’адчуваць агіду’, балг.гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е.*gōd‑/*gēd, параўн. літ.gė́da ’сорам’, ст.-прус.gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням.quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням.kōt ’бруд, смецце’, ням.Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск.kōt ’звер, які выклікае агіду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пага́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Мярзотны, подлы. Паганы чалавек. □ Саўка і два яго канвойнікі застаюцца ззаду. Саўкава місія, паганая здрадніцкая місія, скончана.Колас.Партызаны .. вартавалі вёску ад паганых гасцей.Чорны.// Дрэнны, нядобры. Паганае надвор’е. □ Айцец Кірыл адмовіўся застацца выпіць чаю на дарогу, бо дзень кароткі, а дарога паганая.Колас./ Пра характар, звычкі, душэўны стан і пад. Паганы настрой. Паганы характар.
2. Прызначаны для смецця, нечыстот; брудны. Паганае вядро.
3. Які нельга есці, ядавіты. Паганы грыб.
4. Злы, куслівы (пра сабаку). [Мужык:] — Ёсць у нашага Піліпа сучка паганая, дык мы ўсе яе баімся.Якімовіч.
5.Уст. Нехрысціянскі, язычніцкі. Паганыя ідалы.// Забаронены рэлігіяй. Паганая ежа. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень сварку.Чарот.
6.Разм. Не варты ўвагі. І зусім незразумела, навошта было падымаць такі шум з-за гэтай паганай двойкі?Краўчанка.
7.узнач.наз.паганя́е, ‑ага, н. Што‑н. дрэннае, нядобрае. Васіль увесь сціснуўся, насцярожыўся, чакаючы самага паганага.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)